Біскуп Гродзенскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла
18 красавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць святога Міхала Арханёла ў Смаргоні.
Падчас Імшы, якая цэлебравалася на палявым алтары, іерарх удзяліў 71 верніку сакрамэнт хрысціянскай сталасці.
У гаміліі біскуп падкрэсліў значэнне сакрамэнту канфірмацыі ў жыцці кожнага чалавека. Па яго словах, гэты сакрамэнт патрэбны чалавеку, каб быць сведкам Уваскрослага Пана ў сённяшнія цяжкія часы, калі неабходныя сапраўдныя вызнаўцы Хрыста.
Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне заахвоціў асабліва маладых людзей, якія ў гэты дзень былі ўзбагачаны сямю дарамі Святога Духа, не змарнаваць ласкі, якую дае Бог у гэтым сакрамэнце, а старацца пастаянна ўзрастаць у дасканаласці і імкнуцца да паглыблення сваёй веры.
На заканчэнне ўрачыстасці парафіяне, якія прынялі сакрамэнт, выказалі словы ўдзячнасці іерарху, сваім бацькам, сведкам канфірмацыі, а таксама святарам і сёстрам законным, якія адпаведным чынам рыхтавалі іх да гэтай падзеі.

Пробашч парафіі кс. Павел Шчарбіцкі SDB таксама падзякаваў біскупу за прыбыццё, прамоўленае Божае слова і ўдзяленне сакрамэнту. Тым жа, хто прыступіў у гэты дзень да канфірмацыі, ён пажадаў, каб прыняты сакрамэнт стаў для іх матывам да ўзрастання і духоўнага выспявання ў веры.
Kс. Юрый Марціновіч

2 красавіка, у Вялікую пятніцу, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы) набажэнства Мукі Пана
25 сакавіка рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне адзначаў адпустовую ўрачыстасць.

17 лютага Папяльцовай серадой пачаўся чарговы Вялікі пост. Для хрысціян гэта час пакаяння, калі Касцёл заклікае асабліва практыкаваць учынкі, якія служаць навяртанню сэрцаў.
14 студзеня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (дэканат Гродна-Захад) адбылася Імша з нагоды 30-годдзя смерці кс. прэлата Пятра Барташэвіча і кс. Фелікса Сарокі, якія былі пробашчамі гэтай парафіяльнай супольнасці.
13 студзеня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жалудку (Шчучынскі дэканат) адбылася святая Імша ў інтэнцыі былога пробашча гэтай парафіяльнай супольнасці кс. прэлата Пятра Барташэвіча.
6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, у гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя адбылася святая Імша падзякі за служэнне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага на пенсіі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
Святую Імшу пастэрку ў ноч Божага Нараджэння ў касцёле Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (бернардынскі) цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Разам з іерархам Імшу канцэлебравалі пробашч парафіі кс. прэлат Антоні Ханько і яго супрацоўнікі.
17 снежня ў гродзенскі катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя быў унесены Бэтлеемскі агонь міру, які даставілі харцэры з польска-беларускай мяжы. Менавіта з горада над Нёманам пачалася штогадовая скаўцкая эстафета агню па гарадах і мястэчках Беларусі.
4 снежня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч выдаў Распараджэнне, якім з улікам складанай эпідэміялагічнай сітуацыі акрэслівае парадак правядзення аплаткавых сустрэч, пастырскага наведвання сем’яў і ўсталявання батлеек у святынях і побач з імі ў Гродзенскай дыяцэзіі.
16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, Маці Божай Вастрабрамскай, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў капліцу ў Кваторах, якая належыць да парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы.
28 кастрычніка, у свята апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне адрэстаўраванага 300-гадовага алтара св. Юды Тадэвуша.
24 кастрычніка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве (Радунскі дэканат).
10 кастрычніка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы).
6 кастрычніка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць Божай Міласэрнасці ў Гродне.
5 кастрычніка вернікі парафіi Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) прывіталі свайго новага душпастыра.
4 кастрычніка на ўрачыстай Імшы з нагоды распачацця ў Тэалагічным каледжы імя св. Казіміра ў Гродне новага навучальнага года 2020/2021 сабраліся яго адміністрацыя, выкладчыкі і навучэнцы.
4 кастрычніка ў касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар св. Францішка Асізскага. Таксама ў гэты дзень група вернікаў парафіяльнай супольнасці прыняла сакрамэнт хрысціянскай сталасці.
3 кастрычніка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася ўрачыстая цырымонія распачацця новага навучальнага года. Для семінарыі гэты год ужо 31-ы.
29 верасня ў касцёле ў Міхалішках (Астравецкі дэканат) адбылася штогадовая адпустовая ўрачыстасць у гонар св. Міхала Арханёла, галоўнага апекуна парафіі.
26 верасня ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Макараўцах (дэканат Вялікая Бераставіца) група вернікаў прыступіла да сакрамэнту хрысціянскай сталасці. Сакрамэнт удзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
23 верасня ў парафіі св. Піо з П'етрэльчыны ў Гродне адбыліся адпустовая ўрачыстасць і ўнясенне рэліквій айца Піо.
19 верасня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) дыякан Ігнат Падарэцкi ад Хрыста Укрыжаванага з ордэну кармэлітаў босых прыняў сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату.
Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры, дарагія вернікі дыяцэзіі!
13 верасня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне група вернікаў прыступіла да сакрамэнту хрысціянскай сталасці.