Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Акадэмічнае Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі "OPEN"

  • Друкаваць
Падрабязнасці
Бацькоўская катэгорыя: Дыяцэзія

Гісторыя душпастырства бярэ пачатак у 2005 годзе, калі група маладых людзей з Гродзенскай дыяцэзіі вярнулася з Сусветных дзён моладзі ў Кёльне (Германія). Хлопцы і дзяўчаты, прасякнутыя ідэяй адзінства, выказалі прапанову фарміравацца па-хрысціянску разам: не абмяжоўвацца арганізацыйнымі сустрэчамі напярэдадні СДМ, а мець нешта пастаяннае і стабільнае. У 2006 годзе біскуп Аляксандр Кашкевіч блаславіў моладзевую супольнасць на сумесныя сустрэчы пры пабрыгіцкім касцёле пад кіраўніцтвам душпастыра кс. Антонія Грэмзы.

duszp stat 2

Сёння ў межах душпастырства дзейнічаюць некалькі груп. Найбольш папулярная – “Уваскрасенне”. Гэта дабрачынная суполка, у якой займаюцца дапамогай хворым дзецям, сіротам, бяздомным. Яшчэ адна вялікая па колькасці ўдзельнікаў група – “Caritas Dei”. Гэта малітоўная суполка маладых людзей, якія збіраюцца на паўтарагадзінную адарацыю перад Найсвяцейшым Сакрамантам. У цішыні або сумесным праслаўленнем моладзь моліцца ў розных інтэнцыях і намерах. Таксама ў душпастырстве ёсць малітоўная група “Ружа Маці Божай Фацімскай”. Біблейская група “Effata” сустракаецца для разважання над Святым Пісаннем. Пры душпастырстве існуе музычны гурт з аднайменнай назвай. Яго ўдзельнікі дзеляцца сваімі талентамі праз спеў і ігру на музычных інструментах.

Па ініцыятыве сужэнскіх пар, якія належаць да “OPEN”, паўстала душпастырства маладых сем’яў. Раз на месяц сужэнцы разам з дзецьмі прыходзяць на спецыяльную св. Імшу і катэхезу.

Пры “OPEN” таксама існуе група афрыканскіх студэнтаў. Моладзь з Нігерыі, Камеруна і Філіпінаў удзельнічае ў сумесных сустрэчах душпастырства. Разам з іншымі яны святкуюць Вялікдзень і Божае Нараджэнне. Даюць канцэрты, дзеляцца адметнасцю сваёй веры.

Душпастырства паспяхова трансфармуецца ў новыя формы. Дзякуючы актыўным удзельнікам “OPEN” у Гродне паўстаў евангелізацыйны курс “Альфа”. Удзельнікі душпастырства пачалі дзяліцца сваёй верай не толькі ў коле супольнасці, але і па-за яго межамі сярод тых, каму яшчэ складана даверыцца Богу.

Штогод “OPEN” арганізуе такія вядомыя акцыі, як “Ружанец праз Skype”, “Пячэнька за пячэньку”. Традыцыйны Крыжовы шлях вуліцамі Гродна – таксама ініцыятыва душпастырства. Акрамя ўсяго, лідары супольнасці падтрымліваюць душпастыра ў шматлікіх дыяцэзіяльных мерапрыемствах.

Сустрэчы душпастырства моладзі “OPEN” адбываюцца кожны чацвер у 19.15 (св. Імша і агульнае спатканне) у касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (пабрыгіцкі) па вул. К. Маркса, 27.

Біблейская група “Effata” – панядзелак, 20.00.

Дабрачынная група “Уваскрасенне” – аўторак, 20.00.

Музычны гурт “OPEN” – серада, 20.00.

Малітоўная група “Caritas Dei” – пятніца, 19.30.

 

Кантакты

(8 029) 632-43-73

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

кс. Антоній Грэмза, адказны за душпастырства моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

 

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя