Семінарыйная бібліятэка з’яўляецца інтэгральнай часткай Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Спачатку яна служыла выключна семінарыстам, выкладчыкам і дыяцэзіяльным святарам, аднак патрэба прывяла да таго, што ўстанова стала даступнай і для свецкіх асоб.
Агульны кнігазбор бібліятэкі налічвае больш за 35 тысяч асобнікаў – літаратуру па філасофіі, тэалогіі, біблеістыцы, гісторыі Касцёла і агульнай гісторыі, грамадскім праве, псіхалогіі, сацыялогіі, педагогіцы, а таксама мастацкія творы і перыядычныя выданні. Чытачы маюць доступ да разнастайных навуковых крыніц, якія служаць дапамогай для напісання курсавых і дыпломных прац.
Запісацца ў бібліятэку можа любы жадаючы. Пры сабе неабходна мець пашпарт.