Блогі
Хрысціянскі плэй-ліст
Суруда Валерыя. Жыве ў Беларусі ў горадзе Гродна. Належыць да моладзі парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля. Вучыцца ў гімназіі нумар 6 у 11 класе і мае намер стаць журналістам. Падабаецца малітва Taize. Любімым святым з'яўляецца Ян Павел II. У жыцці цікавіць музыка, спорт, тэатр і жыццё Касцёла.
Дакрануцца да Евангелля
Невялікія разважанні над Божым Словам, якія адымуць усяго некалькі хвілін вашага часу, але паспеюць прымусіць задумацца над самымі важнымі рэчамі ў жыцці і, магчыма, штосьці ў ім змяніць. Блог вядзе сястра М. Зоя Дамброўская з Шанштацкага Інстытуту Сясцёр Марыі.
Хрысціянскае выхаванне
Дзяцінства - гэта найбольш спрыяльны час для развіцця і фарміравання веры. Карыснымі парадамі адносна таго, як выхаваць у дзецях сапраўдныя хрысціянскія каштоўнасці, дзеліцца сямейны кансультант і дзіцячы псіхолаг Вольга Парада.
Bonjour du Cameroun
Каля 20 тысяч дзяцей, малодшых за 5 год, памірае ў Афрыцы кожны дзень. Некаторыя людзі вырашаюць пакінуць утульныя кватэры і ехаць туды, каб дапамагаць. Аб сваёй місіі ў Камеруне распавядае Арцём Ткачук, які на працягу года клапаціўся пра паляпшэнне жыцця афрыканскіх дзяцей.
Incredible India - вачыма беларускі
Пра традыцыі і культуру Індыі, а таксама пра індуізм і адметнасці хрысціянскай веры ў краіне распавядае Юлія Шкуда. Падчас навучання ў Галоўнай Школе Эканомікі ў Варшаве (Польшча) дзяўчына прыняла ўдзел у праграме па абмене студэнтамі і на працягу семестра вывучала мэнэджмэнт у адным з найлепшых індыйскіх універсітэтаў недалёка Дэлі.
Іспанскі дзённік
Аб асаблівасцях жыцця Каталіцкага Касцёла ў Іспаніі распавядае Арцём Ткачук. Будучы навучэнцам універсітэта ў Познані (Польшча), малады чалавек у рамках праграмы абмену студэнтамі на працягу паўгода здабываў веды ў галіне міжнародных зносін у іспанскім Універсітэце дэ Малага.
Казахстанскі дзённік
Кл. Анджэй Ганчар і кл. Дзяніс Бразінскі ў рамках навучання ў гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі прабывалі на практыцы ў Казахстане, каб пазнаёміцца з працай місіянераў і даць сведчанне сваёй веры. Цягам свайго побыту яны распавядаюць пра мясцовыя традыцыі, веру і звычайнае жыццё казахаў.
Дзённік пілігрыма Гродна - Тракелі 2015
Сваімі ўражаннямі, перажываннямі і аповядамі пра самыя яскравыя моманты паломніцтва дзеліцца ўдзельніца пілігрымкі Гродна-Тракелі 2015 Вікторыя Янчарская.
Касцёл у СМІ
Прапануем рэфлексіі на тэму падыходаў розных журналісцкіх колаў у асвятленні падзей звязаных з хрысціянскай тэматыкай, а найперш дзейнасці Каталіцкага Касцёла. Блог вядзе Арцём Ткачук, які на працягу апошніх гадоў супрацоўнічаў з рознымі хрысціянскімі СМІ.
Ян Павел ІІ. Жыццё і святасць
Цыкл матэрыялаў пра найбольш яскравыя моманты жыцця Папы Рымскага Яна Паўла ІІ і ягоны шлях да святасці. Блог вядзе Кацярына Паўлоўская, выпускніца Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта (Польшча), у якім у свой час выкладаў кс. праф. Кароль Вайтыла.
Міласэрнасць у беларускай літаратуры
Хто з беларускіх пісьменнікаў і якім чынам закранае тэму міласэрнага стаўлення да чалавека, прабачэння і літасці да ворага распавядае спадарыня Святлана Тарасава, старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Янкі Купалы.
Абарона ненароджанага жыцця
Паводле дадзеных Белстата, у нашай краіне на 100 родаў прыпадае 25 абортаў. Пра гісторыю ўзнікнення гэтай з'явы, псіхалагічныя і фізічныя наступствы аборту, а таксама пра іншыя пагрозы для сучаснай сям'і і спосабы іх пазбягання распавядае Уладзіслаў Валаховіч - доктар тэалогіі і дырэктар дабрачыннага Фонду абароны жыцця і сям’і "Адкрытыя сэрцы".
Viva il Papa
Над выказваннямі Папы Франіцшка з боку маладога каталіка разважае і дзеліцца сваімі думкамі Уладзімір Крупенка - выпускнік Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах.
Жанчыны. Касцёл. Свет
Папскі штодзённік са 150-гадовай гісторыяй „L’osservatore Romano”, які з'яўляецца найбольш аўтарытэтнай крыніцай інфармацыі ў каталіцкім свеце, у 2012 г. адкрыў асобную рубрыку, прысвечаную жанчынам. Пра ролю ў жыцці прадстаўніц прыгожага полу распавядае выпускніца факультэта замежных моваў БДУ Вольга Рамейка.
Разважанні пра надзённае
Блог вядзе Алена Ільгявічуце, выпускніца факультэта журналістыкі ГДУ імя Янкі Купалы. Дзяўчына рыхтуе расказы пра людзей і іх лёсы, пра тое што добрае і не зусім, што атрымалася “падгледзець” на вуліцы ці ў парку, у краме ці аўтобусе.
Крыжыкі на мапе
Падборку матэрыялаў пра незвычайныя храмы розных краін свету прапануе Марына Белаблоцкая - выпускніца геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Моладзь цікавіць
Адзін з найлепшых багасловаў ХХ ст. ксёндз Карл Ранэр у 1982 г. выдаў кнігу "Мая праблема", дзе адказвае на хвалюючыя пытанні моладзі. Падборку спосабаў вырашэння найбольш актуальных праблем на аснове разважанняў святара прапануе журналістка Алеся Бяленік.