Skip to main content
sapka

Міждыяцэзіальная вышэйшая духоўная семінарыя

Адрас: г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1

Тэлефон: (8 0152) 62-22-22

Новы сайт: https://www.vds.grodna.by/

E-mail: wsd@grodnensis.by

 

Вышэйшая духоўная семінарыя у Гродне заснавана 1 верасня 1990 года арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Размясцілася ў мурах былога кляштара айцоў бернардынаў, пабудаванага ў XVII стагоддзі і злучанага з велічнай святыняй Адшукання Святога Крыжа. Заступнікамі семінарыі абраны Найсвяцейшая Панна Марыя, Беззаганна Зачатая, св. Міхал Арханёл і св. Юда Тадэвуш, Апостал.

Будынак адаптаваны ў 1991 годзе дзякуючы намаганням біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча і падтрымцы вернікаў Касцёла ў Беларусі, замежных ахвярадаўцаў, а таксама самаадданай працы алюмнаў. У семінарыі размяшчаецца капліца, бібліятэка, сталовая, актавая зала. Паддашша будынка прыстасавана пад жылыя памяшканні для клерыкаў.

wsd

У часе падрыхтоўкі да святарскіх пасвячэнняў семінарысты атрымліваюць усебаковую фармацыю: духоўную, інтэлектуальную і душпастырскую. Навучанне працягваецца 6 гадоў.

Шматлікія выпускнікі ВДС выконваюць святарскую паслугу не толькі ў Гродзенскай дыяцэзіі, але і за яе межамі: у Беларусі, Расіі, Украіне, Італіі, Казахстане, Літве, Ізраілі, дзяржавах Паўднёвай Амерыкі. Некаторыя з іх працягваюць далейшае навучанне ў Польшчы, Італіі, Францыі.

Першым рэктарам Гродзенскай ВДС быў кс. інфулат Станіслаў Кучынскі. Сёння рэктарам семінарыі з’яўляецца Ксёндз Ян Раманоўскі. Пракуратар – кс. Валерый Аброшка.

 

Ксёндз Ян Раманоўскі, рэктар Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Гродне

Ксёндз Ян Раманоўскі нарадзіўся 10 лістапада 1987 г., паходзіць з парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні. Прэзбітэрскае пасвячэнне, удзеленае біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам, прыняў 26 мая 2012 г. у гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя.

З 2012 па 2015 год быў вікарыем гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа. З 2015 па 2017 год вучыўся ва ўніверсітэце ў Памплоне (Іспанія). Прэфектам семінарыі ў Гродне быў з 2017 года.

 

Рэдагавана: 26 верасня 2025