Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Душпастырства сем'яў

  • Друкаваць
Падрабязнасці
Бацькоўская катэгорыя: Дыяцэзія

Пробашчы дыяцэзіі з'яўляюцца мясцовымі душпастырамі сем’яў, якімі апекуюцца ў сваіх парафіях. Кожны вернік уваходзіць у гэтую супольнасць, таму што з’яўляецца бацькам або маці, сынам або дачкой. Душпастырства сем’яў нельга вылучыць са структуры Касцёла, паколькі ўсе верныя складаюць адну вялікую хрысціянскую сям’ю.

duszp stat 4

У парафіях адбываецца падрыхтоўка нарачоных да прыняцця сакраманту шлюбу. Штогадова ва ўрачыстасць Святой Сям’і сужэнцы аднаўляюць прысягу і разам з дзецьмі схіляюць галовы на бласлаўленне перад Найсвяцейшым Сакрамантам. У перыяд Божага Нараджэння адбываецца душпастырскае наведванне сем’яў. Як правіла, для бацькоў і дзяцей падчас Адвэнту і Вялікага посту ў парафіях ладзяцца рэкалекцыі.

Спецыяльныя духоўныя практыкаванні для сем’яў перыядычна арганізоўваюць манаскія супольнасці, харызма якіх звязана з клопатам пра сям’ю. З 2009 года па ініцыятыве сясцёр назарэтанак у дыяцэзіі паўстала Асацыяцыя Святой Сям’і з Назарэта. У яе ўваходзяць сужэнцы, якія прагнуць жыць па прыкладзе Марыі і св. Юзафа, пераймаць іх у пакоры, любові і прабачэнні. У кожную чацвертую нядзелю месяца такія спатканні адбываюцца пры кляштары сясцёр назарэтанак у Гродне. Агульныя сустрэчы некалькі разоў на год праходзяць у Навагрудку.

З 1997 года ў Гродне дзейнічае Каталіцкая сямейная кансультацыя. Ва ўстанове працуюць псіхолагі, кансультант па справах сямейнага жыцця, інструктар натуральнага планавання сям’і, кансультант па праблемах наркаманіі і алкагалізму, дарадчык па сямейным жыцці. Усе паслугі спецыялістаў бясплатныя. У найбольшых гродзенскіх парафіях адкрыты філіялы сямейнай кансультацыі, дзе адбываюцца перадшлюбныя курсы і размовы з супрацоўнікамі ўстановы. Выязная кансультацыя штогадова адкрываецца падчас адпустовай урачыстасці ў Тракелях, дзе на працягу многіх гадоў знаходзіцца цудадзейны абраз Найсвяцейшай Панны Марыі, Каралевы Нашых Сем’яў. Узначальвае Каталіцкую сямейную кансультацыю ў дыяцэзіі кс. Павел Салабуда.

Пры парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне дзейнічае Школа сямейнага жыцця, якая штогод аб’яўляе набор навучэнцаў на курс, накіраваны на падрыхтоўку семейных кансультантаў. Апекуецца школай а. Дзмітрый Лабкоў CSsR.

Немалаважную ролю адыгрываюць сустрэчы сем’яў, дзе існуе магчымасць наладзіць кантакт, знайсці падтрымку, падзяліцца вопытам. Добрай традыцыяй становіцца правядзенне Дыяцэзіяльнай сустрэчы сем’яў, якая праходзіць у Лідзе. Спатканне мае на мэце з’яднаць сем’і праз малітву, сведчанні і будаванне супольнасці.

 

Кантакты

(8 029) 162-17-25

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

а. Дзмітрый Лабкоў CSsR, адказны за душпастырства сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі

 

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя