Задачай кожнага пробашча з’яўляецца клопат аб тым, каб пры амбоне заўсёды меліся памочнікі. І так як, напэўна, няма касцёла, дзе не было б міністрантаў, адпаведныя душпастырствы існуюць у кожнай парафіі. Усе яны ўтвараюць агульнае Душпастырства літургічнай службы алтара Гродзенскай дыяцэзіі. Яго мэта – прывіць міністрантам любоў да літургіі. Данесці да іх свядомасці, што маюць гонар знаходзіцца бліжэй алтара – у прэзбітэрыі. А гэта патрабуе асаблівай увагі і адказнасці.
Актыўна развіваецца душпастырства міністрантаў у лідскай парафіі Святой Сям’і. У рамках супольнасці праводзяцца спецыяльныя катэхезы, ладзяцца рэкалекцыі. Міністранты разам з вікарыем выязджаюць у іншыя парафіі і на працягу тыдня разважаюць над Евангеллем ды роляй свайго служэння ў Касцёле. На кожных канікулах падчас навучальнага года для міністрантаў арганізуюцца Дні засяроджання. Хлопцы разам бавяць вольны час. Збіраюцца паганяць мяч, вучаць адзін аднаго іграць на гітары, разам займаюцца польскай мовай. Амаль год у лідскай парафіі існуе малітоўная група маці, якія прыходзяць у касцёл і моляцца за сваіх дзяцей-міністрантаў.
Самыя старэйшыя міністранты называюцца “сеньёры”. Яны звычайна ўжо маюць дарослых дзяцей і нават унукаў. Потым ідуць старэйшыя, якія працуюць, вучацца ў навучальных установах або выпускных класах у школе. І малодшыя. Яны таксама могуць падзяляцца ўнутры сваёй групы на ўзроставыя катэгорыі. Ёсць яшчэ кандыдаты ў міністранты і лектары (асобы, якія прызначаны для чытання Святога Пісання).
Далучыцца да міністранцкай браціі можа любы жадаючы. Перад гэтым неабходна прайсці навучанне, падчас якога правяраецца адказнасць і сумленнасць кандыдата ў служэнні пры алтары.
Кантакты
(8 029) 888-18-29
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
кс. Антоній Абухоўскі, адказны за душпастырства літургічнай службы алтара Гродзенскай дыяцэзіі