Skip to main content
sapka

Душпастырства выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў

Душпастырства выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў г. Гродна ўзнікла ў жніўні 2001 года па ініцыятыве Людмілы Гапонік і а. д-ра Андрэя Шчупала CSsR. У кастрычніку таго ж года адбылася першая сустрэча душпастырства. Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч блаславіў яго на сумесныя спатканні ў пабрыгіцкім касцёле пад кіраўніцтвам а. Андрэя Шчупала. З 2004 года душпастырам супольнасці з’яўляецца кс. Антоній Грэмза.

duszp stat 8

Удзельнікі супольнасці па традыцыі імкнуцца разам перажываць час Адвэнту і Вялікага посту: актыўна ўдзельнічаюць у рэкалекцыях і днях засяроджання. Супольна святкуюць урачыстасці Божага Нараджэння, Вялікадня. Маюць сумесны адпачынак: выязджаюць у падарожжы, пілігрымкі (пілігрымка ў Навумавічы да месца мучаніцкай смерці жыхароў Гродна і Ліпска – адна з ініцыятыў супольнасці).

Сустрэчы душпастырства выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў адбываюцца ў кожную другую нядзелю месяца. Спатканне распачынаецца св. Імшой у касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (пабрыгіцкім) у 16.00. Пасля яе ў залах пад касцёлам праходзіць сустрэча з душпастырам і ўдзельнікамі. На спатканні жадаючыя рыхтуюць рэфераты, даклады, пасля якіх адбываюцца дыскусіі. Часамі ладзіцца прагляд кінафільмаў з наступным абмеркаваннем.

З 2013 года адбываюцца Дыяцэзіяльныя сустрэчы выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў. На спатканне штогод збіраюцца спецыялісты з усёй Гродзенскай дыяцэзіі (як правіла, даязджаюць групамі з розных парафій).

 

Кантакты

(8 029) 632-43-73

(8 029) 286-31-78

gremantos@gmail.com

кс. Антоній Грэмза, душпастыр выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі

 

Рэдагавана: 29 Сакавіка 2017