Прадстаўнікі розных канфесій разам маліліся ў Гродне аб адзінстве хрысціянаў
 22 студзеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне ў межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў адбылося экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій горада над Нёманам.

У малітве, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, удзельнічалі прадстаўнікі Рыма-Каталіцкага Касцёла, Грэка-Каталіцкай i Праваслаўнай Цэркваў, Евангелічна-лютэранскай супольнасці, Царквы поўнага Евангелля “Жывое Слова”.
Праваслаўную Царкву прадставіў настаяцель храма св. Лукі ў Гродне протаіерэй Аляксандр Хомбак, Грэка-Каталіцкую Царкву – настаяцель парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне а. Андрэй Крот, Евангелічна-лютэранскyю супольнасць у Гродне – Уладзімір Лобач, Царквy поўнага Евангелля “Жывое Слова” – пастар Дзмітрый Малюкевіч.
На пачатку набажэнства біскуп Кашкевіч заклікаў вернікаў да супольнай малітвы, каб “панавала еднасць паміж усімі вучнямі Хрыста”. Іерарх нагадаў, што ўсе хрысціяне належаць да адзінай сям’і Божых дзяцей, якія імкнуцца да збаўлення.
У ходзе набажэнства з кароткімі прамовамі да ўдзельнікаў звярнуліся прысутныя прадстаўнікі канфесій.
Біскуп Аляксандр Кашкевіч прыгадаў, што тэмай сёлетняга Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў з’яўляюцца словы з Евангелля паводле Мацвея: “Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму” (Mц 2, 2). Гэтыя словы прамаўляюць мудрацы з Усходу, якія прыбываюць, каб аддаць паклон Езусу Хрысту, нованароджанаму Каралю і Збаўцы свету.

“Мудрацы – язычнікі, не належаць да выбранага народу і не з’яўляюцца адрасатамі старазапаветнага аб’яўлення. Аднак гэта людзі вельмі чулыя да дабра, праўды і прыгажосці. Усе свае інтэлектуальныя і духоўныя намаганні яны прысвяцілі пазнаванню таямніц свету і чалавечага жыцця, адкрыццю сэнсу існавання, здабыццю сапраўднай і вечнай мудрасці”, – адзначыў біскуп.
Іерарх дадаў, што з Божага плану збаўлення ніхто не выключаны – “Сын Божы прыходзіць у гэты свет як Збаўца ўсяго чалавецтва”.
“Мудрацы, якіх вядзе святло зоркі, прыбываюць у Бэтлеем, аддаюць паклон нованароджанаму Езусу і прыносяць Яму свае дары. Якое ж гэта прыгожае відовішча, калі людзі, якія належаць да розных культур, рас, народаў і моваў, яднаюцца ў аддаванні пашаны Сыну Божаму. A pазнастайнасць дароў, якiя яны прыносяць, можна патлумачыць як вобраз разнастайнасці спосабаў бачання і разумення Езуса Хрыста рознымі хрысціянскімі традыцыямі”, – звярнуў увагу біскуп Гродзенскі.
Па яго словах, у кожнай з гэтых традыцый Хрыстус найважнейшы, у кожнай Яго вобраз праўдзівы і прыгожы, ніводная не можа “прысвоіць” сабе Хрыста, адмаўляючы іншым у праве Яго праслаўлення і абвяшчэння Яго навукі.
“Калі мы, хрысціяне, адкрываем у пашане да Езуса нашы сэрцы, калі аддаем Яму хвалу так, як нас вучыць уласная традыцыя і культура, гэтая разнастайнасць паміж намі яшчэ больш нас узаемна ўзбагачае, яшчэ больш дапамагае нам зразумець, які невычэрпны скарб праўды і дабра хрысціянская вера”, – сказаў іерарх.
Ён дадаў, што сёння мы “дзякуем за дар нашай веры, за тое, што кожны з нас спаткаў у сваім жыцці Хрыста, за тое, што Яго Евангелле – святло на нашым шляху”, “што ў нашых сэрцах не згасае жаданне аддаваць хвалу Езусу: праз малітву супольную і індывідуальную, праз літургію, служэнне ў духу любові нашым бліжнім”.

“Будзем прасіць Пана, каб мы, будучы Яго вернымі і руплівымі вызнаўцамі, станавіліся для іншых людзей святлом, якое вядзе да Хрыста. Будзем шчыра шкадаваць і ў пакоры сэрца перапрашаць Пана за тое, што падзелы паміж намі, хрысціянамі, азмрочваюць ззянне гэтага святла”, – заахвоціў біскуп.
Па яго словах, “мы хочам учыніць усё, што ў нашай моцы, каб святло нашага сведчання пра Хрыста было як мага больш ясным, каб дапамагала іншым – так, як мудрацам з Усходу – знайсці дарогу да Сына Божага”.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Вольга Сяліцкая

 У ноч Божага Нараджэння святую Імшу пастэрку ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Разам з іерархам Імшу канцэлебравалі пробашч парафіі кс. канонік Ян Кучынскі i яго супрацоўнікі.

 7 снежня ў Гродзенскай курыі адбылося пасяджэнне Калегіі кансультантаў і Святарскай рады, падчас якога былі разгледжаны надзённыя пытанні жыцця мясцовага Касцёла.

 3 снежня ў катэдры ў Гродне адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар галоўнага апекуна гэтага касцёла – св. Францішка Ксаверыя.

 Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры, дарагія вернікі нашай дыяцэзіі!

 21 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у мікрараёне Баранавічы ў Гродне біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў зямлю пад будаўніцтва новага касцёла і крыж. Каталіцкая святыня будзе пабудавана па вул. Ваўжэцкага.

 13 лістапада выпускнік Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне Уладзіслаў Малышка прыняў сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату.

 2 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў францішканскія могілкі ў Гродне.

 17 кастрычніка ў гродзенскай катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя адбылася Імша падзякі за служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі яе генеральнага вікарыя Юзафа Станеўскага, прызначанага арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.

 16 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) развіталіся са спачылым айцом Леанардам Цеханоўскім OCD. Апошнія 21 год святар служыў на Астравеччыне ў гудагайскай парафіі i парафіі св. Андрэя Баболі ў Градоўшчыне.

 16 кастрычнікa ў касцёле Святой Сям’і ў Лідзе адбылася Імша ў інтэнцыі кс. каноніка Юзафа Ганьчыца, першага пробашча і будаўніка гэтай святыні, у першую гадавіну яго смерці.

 4 кастрычніка ў касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар св. Францішка Асізскага. Таксама ў гэты дзень 17 вернікаў парафіяльнай супольнасці прынялі сакрамэнт хрысціянскай сталасці.

 6 верасня, у першую нядзелю восені, як і кожны год, у парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) благаслаўляліся школьныя прылады. У гэты дзень парафію наведаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 Першую святую Імшу ў межах сёлетніх адпустовых урачыстасцяў у санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 2 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбылася штогадовая адпустовая ўрачыстасць Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.

 Пра тое, што варта і нават трэба сеяць дабро, быць добрым, як хлеб, бо, хоць адна частка зерня застаецца патаптанай і знішчанай, другая падае на добрую глебу і прыносіць плён, казаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, наведваючы парафіяльную супольнасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (аўгустовак) у Гродне.

 12 чэрвеня ў парафіі благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у Гродне адзначалася адпустовая ўрачыстасць. У гэты дзень прыпадае літургічны ўспамін апякункі парафіяльнай супольнасці.

 10 чэрвеня ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася святая Імша на заканчэнне 2020/2021 навучальнага года. Гэта быў ужо трыццаць першы год у гісторыі гэтай навучальнай установы.

 3 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў Эўхарыстыю ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

 Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў шэсць новых канонікаў катэдральнага капітулу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра.

 У дзень юбілею 30-годдзя біскупскай сакры, які прыпаў на ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фару).
У дзень юбілею 30-годдзя біскупскай сакры, які прыпаў на ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фару). 8 мая ў Ляцку (Шчучынскі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар апекуна парафіі святога Станіслава, біскупа і мучаніка.
8 мая ў Ляцку (Шчучынскі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар апекуна парафіі святога Станіслава, біскупа і мучаніка.
 Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў кс. Юзафа Занеўскага, салезіяніна, ганаровым канонікам катэдральнага капітулу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра.

 У першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці, калі ва ўсіх касцёлах і капліцах дыяцэзіі ўзносяцца малітвы за жывых і памерлых мам з падзякай ім за неацэнны ўнёсак у грамадскае жыццё і выхаванне ў веры будучых пакаленняў.