Skip to main content
sapka

Пілігрымкі

Пілігрымка ў Тракелі

Свята цудатворнага абраза Маці Божай Тракельскай адзначаецца на дыяцэзіяльным узроўні з 1994 года па распараджэнні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. З 1998 года ў санктуарый ладзяцца традыцыйныя пілігрымкі. У пачатку ліпеня тысячы вернікаў з розных куткоў дыяцэзіі накіроўваюцца ў Тракелі, каб ушанаваць рэліквію.

trokieli

Удзельнікі пешых паломніцтваў маюць магчымасць прыняць сакрамант хросту, аднавіць шлюбныя абяцанні, паслухаць канферэнцыі на духоўныя тэмы, прыняць удзел у спартыўных спаборніцтвах, канцэртах, вечарынах. Запісацца ў пілігрымку можна ў пробашчаў парафій.

Гродна – Тракелі

Траса: Гродна – Азёры – Астрына – Забалаць – Пагародна – Тракелі.

Адказны: кс. Павел Салабуда, (8 029) 637-07-17.

Навагрудак – Тракелі

Траса: Навагрудак – Бярозаўка – Ёдкі – Тракелі.

Адказны: кс. Юрый Жэгарын, (8 044) 552-21-99.

Іўе – Тракелі

Траса: Дуды – Галімшчына – Геранёны – Тракелі.

Адказны: кс. Ян Гавэцкі, (8 029) 632-21-79.

Ашмяны – Тракелі

Траса: Ашмяны – Гальшаны – Жамыслаўль – Іўе – Тракелі.

Адказны: кс. Ян Кузюк, (8 033) 682-21-61.

Ваўкавыск – Тракелі

Траса: Ваўкавыск – Правыя Масты – Жалудок – Беліца – Ліда – Тракелі.

Адказны: кс. Юрый Садоўскі, (8 044) 480-50-21.

 

Пілігрымка ў Рось

У дыяцэзіяльным санктуарыі ў Росі ў галоўным алтары знаходзіцца цудатворная фігура Езуса Журботнага. З 2001 года туды з Гродна вырушае традыцыйная пешая пілігрымка. Звычайна яна адбываецца ў пачатку жніўня. Трывае 3 дні. Працягласць – 75 км. У праграме пілігрымкі супольныя малітвы, начное чуванне, канферэнцыі, канцэрты. Пасля прыбыцця на месца часта існуе магчымасць удзелу у харызматычных рэкалекцыях.

ross

Добрай традыцыяй стала арганізацыя “пагоднага вечара” для ўдзельнікаў пілігрымкі праз некалькі дзён пасля заканчэння паломніцтва. Штогадова ў калядны перыяд пілігрымы збіраюцца на аплаткавую сустрэчу.

Траса: Гродна – Квасоўка – Вялікія Эйсманты – Рэпля – Рось.

Адказны: кс. Юрый Марціновіч, (8 029) 784-05-72, (8 044) 460-61-40.

 

Пілігрымка ў Навагрудак

У Батароўскім лесе каля Навагрудка знаходзіцца памятнае месца, дзе нямецкія акупанты падчас Другой сусветнай вайны расстралялі 11 сясцёр-назарэтанак. Манахіні дабравольна аддалі жыццё за мужчын з навагрудскіх сямей. У 2000 годзе загінуўшыя абвешчаны бласлаўлёнымі.

nowogrudok

З 2001 года напрыканцы ліпеня з Гродна ў Навагрудак вырушае традыцыйная пешая пілігрымка. Паломнікі накіроўваюцца да трагічнага месца, каб ушанаваць памяць сясцёр-мучаніц. Пераадольваюць шлях у 180 км за 7 дзён. У горадзе для ўдзельнікаў пілігрымкі арганізоўваецца ўсяночная адарацыя, канферэнцыі, канцэрты. У 4.00 – гадзіну расстрэлу сясцёр – у Навагрудскай фары цэлебруецца св. Імша.

Траса: штогод змяняецца.

Адказны: с. Філатэя Ціхановіч CSFN, (8 029) 882-60-88.

 

Пілігрымкі ў Капцёўку

У дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы знаходзіцца копія абраза Маці Божай Яснагорскай, перададзенай мясцовай парафіі ордэнам паўлінаў у 2006 годзе.

koptiowka

З 2010 года ў Капцёўку з Гродна вырушаюць традыцыйныя пілігрымкі на Дзень маці (у пачатку мая) і Дзень бацькі (у пачатку чэрвеня). Вернікі асаблівым чынам давяраюць Найсвяцейшай Панне свае сем’і, слухаюць тэматычныя канферэнцыі і моляцца. Просяць аб неабходных ласках для сваіх матуль і татаў, узгадваюць тых жанчын і мужчын, якія ўжо адышлі ў вечнасць. Яшчэ адна пілігрымка ў санктуарый адбываецца перад пачаткам навучальнага і катэхетычнага года (у пачатку верасня). У ёй прымаюць удзел дзеці і моладзь разам з бацькамі, настаўнікі і выхавацелі, выкладчыкі і катэхеты. Асаблівасцю праграмы з’яўляецца асвячэнне дзённікаў і школьных прылад. З канцэртамі для прысутных выступае семінарыйны гурт “Ave”, гурт душпастырства “Open”.

Падрабязная інфармацыя па тэл. (8 029) 116-87-26, кс. Міхал Ластоўскі.

 

Рэдагавана: 19 Чэрвеня 2017