Skip to main content
sapka

Душпастырства службы аховы здароўя

Душпастырства службы аховы здароўя г. Гродна існуе з 2007 года. Ініцыятарам і заснавальнікам супольнасці з’яўляецца кс. Андрэй Радзевіч. Святар апекаваўся ёй на працягу 4-х гадоў. З лістапада 2011 года душпастырам быў кс. Мікалай Ціхановіч. З верасня 2015 года па сённяшні дзень ім з’яўляецца кс. Віталій Сідорка.

duszp stat 9

У склад душпастырства ўваходзяць урачы, фельчары, медыцынскія сёстры, акушэры, лабаранты, працаўнікі аптэк, выкладчыкі, а таксама медыкі-пенсіянеры. Апекуны душпастырства – святыя Косма і Дам’ян, лекары і цудатворцы. Два браты, якія бескарысліва лячылі хворых, не чакаючы ніякай узнагароды.

Сустрэчы душпастырства адбываюцца кожную трэцюю нядзелю месяца ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (пабрыгіцкі) па вул. К. Маркса, 27. Пачатак у 16.30. У праграме св. Імша ў інтэнцыі медыкаў, а пасля – тэматычная канферэнцыя.

Традыцыйна ў Гродне і Лідзе праходзяць Дыяцэзіяльныя сустрэчы работнікаў службы аховы здароўя, прысвечаныя актуальным медыцынскім праблемам. У Адвэнце адбываюцца рэкалекцыі, калі ўдзельнікі маюць магчымасць засяродзіцца на сваім духоўным стане. У час Божага Нараджэння – аплаткавая сустрэча. Для інтэграцыі ўдзельнікаў душпастырства ладзяцца пілігрымкі. Члены супольнасці бывалі разам у Ліхэні і Чанстахове (Польшча), Вільнюсе (Літва), Асізі, Падуі, Рыме (Італія). У 2010 годзе прымалі ўдзел у агульнай аўдыенцыі медыкаў з папам Бенедыктам XVI.

 

Кантакты

(8 029) 589-49-94

sidorkav@gmail.com

кс. Віталій Сідорка, душпастыр службы аховы здароўя Гродзенскай дыяцэзіі

 

Рэдагавана: 29 Сакавіка 2017