Адрас: г. Гродна, вул. К. Маркса, 26
Час працы: 18.00 – 20.00 (пн–чц)
пн – псіхолаг і кансультант па справах сямейнага жыцця
аўт – псіхолаг
ср – дарадчык па сямейным жыцці і інструктар па планаванню сям’і
чц – кансультант па справах наркаманіі і алкагалізму
Тэлефон: (8 029) 637-07-17, кс. Павел Салабуда
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Каталіцкая сямейная кансультацыя ў Гродне дзейнічае з 1997 года. Яе дзейнасць накіравана на аказанне дапамогі людзям, якія маюць цяжкасці ў асабістым, сужэнскім ці сямейным жыцці.
Ва ўстанове працуюць псіхолагі, кансультант па справах сямейнага жыцця, інструктар натуральнага планавання сям’і, кансультант па праблемах наркаманіі і алкагалізму, дарадчык па сямейным жыцці. Усе паслугі спецыялістаў бясплатныя.
У найбольшых гродзенскіх парафіях адкрыты філіялы сямейнай кансультацыі, дзе адбываюцца перадшлюбныя курсы і размовы з супрацоўнікамі ўстановы. Выязная кансультацыя штогадова адкрываецца падчас адпустовай урачыстасці ў Тракелях, дзе на працягу многіх гадоў знаходзіцца цудадзейны абраз Найсвяцейшай Панны Марыі, Каралевы Нашых Сем’яў.
З 2009 года супрацоўнікі кансультацыі прымаюць удзел у сямейных курсах, арганізаваных у Гродзенскай дыяцэзіі, выязджаюць на навучальныя майстар-класы за мяжу (Польшча, Расія). Спецыялістамі ўстановы выпускаюцца брашуры на тэмы абортаў і залежнасцей, вядзецца актыўная праца з моладдзю ў часе яе падрыхтоўкі да сакраманту Канфірмацыі. Акрамя псіхалагічнай падтрымкі спецыялісты заўжды прапануюць духоўную.
Напачатку сямейнай кансультацыяй апекаваўся кс. Тадэвуш Крыштопік. Сёння яе ўзначальвае кс. Павел Салабуда.
Кс. Павел Салабуда, дырэктар Каталіцкай сямейнай кансультацыі ў Гродне
Магістр псіхалогіі, аўтар навуковых публікацый і некалькіх псіхалагічных даследаванняў. Эксперт Касцёльнага суда Гродзенскай дыяцэзіі. З 2009 года выкладае агульную псіхалогію, псіхалогію развіцця чалавека, пастаральную псіхалогію, а таксама мас-медыя ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, педагогіку – у Катэхетычным каледжы ім. З. Лазінскага ў Баранавічах. З таго ж часу ўзначальвае Каталіцкую сямейную кансультацыю ў Гродне.