Skip to main content
sapka

Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці

Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці ўпершыню быў арганізаваны ў 2011 годзе аналагічна Дыяцэзіяльнаму дню моладзі. З таго часу праводзіцца кожны год на пачатку чэрвеня. Прымеркаваны да Міжнароднага свята аховы дзяцей. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца кс. Юрый Марціновіч, у падрыхтоўцы якому дапамагаюць святары, сёстры законныя, катэхеты і моладзь (валанцёры).

ddd 2

У Дыяцэзіяльным дні дзіцяці прымаюць удзел дзеці 7–14 гадоў як з Гродзенскай дыяцэзіі, так і з іншых дыяцэзій Беларусі. Штогод на свята збіраецца больш за 2 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак. Мерапрыемства адываецца ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцешай Марыі Панны ў Гродне.

Хлопчыкі і дзяўчынкі сустракаюцца на сумесным спатканні напярэдадні канікул, нагадваючы сабе пра плённасць летняга адпачынку, які не павінен праходзіць без Бога. Кожная сустрэча звычайна прысвечана тэме, аб’яўленай у Паўсюдным Касцёле. Маленькія вернікі маюць магчымасць прыняць удзел у гульнях, танцах, спартыўных спаборніцтвах, творчых майстэрнях, паказаць свае тэатральныя і мастацкія здольнасці, а таксама паслухаць канферэнцыі на розныя тэмы. На сустрэчу часта запрашаюцца спецыяльныя госці. Арганізатары заўсёды адкрыты на прапановы. Свае ідэі або задумы аб супрацоўніцтве ў падрыхтоўцы мерапрыемства можа выказаць любы жадаючы.

ddd 1

Галоўная мэта Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці – духоўная фармацыя і інтэграцыя маладога пакалення.

 

Кантакты

(8 029) 784-05-72

sakralna@gmail.com

кс. Юрый Марціновіч, арганізатар Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці

 

Рэдагавана: 08 Снежня 2024