Рэкалекцыі перад прэзбітэрскім пасвячэннем праходзяць у Гродне
21 чэрвеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пачаліся рэкалекцыі перад прэзбітэрскім пасвячэннем. У іх удзельнічаюць трое дыяканаў, выпускнікі нашай семінарыі, якія прымуць пасвячэнне.

22 чэрвеня пры касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Канвелішках (Радунскі дэканат) адбылося пахаванне кс. каноніка Тадэвуша Качана. Святар у 2004-2018 гг. быў пробашчам гэтай парафіі.            
        
17 чэрвеня пробашч лідскай парафіі Святой Сям’і кс. канонік Юзаф Ганьчыц адзначыў 25-годдзе прэзбітэрскага пасвячэння.            
        
17 чэрвеня дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі адзначыў 25-годдзе прэзбітэрскага пасвячэння.            
        
13 чэрвеня ў касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі) у Гродне адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар св. Антонія Падуанскага.            
        
11 чэрвеня з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
У першую нядзелю чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дыяцэзіяльны дзень бацькі. Сёлета ён прыпадаў на ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, 7 чэрвеня.
4 чэрвеня, у свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара, ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылося завяршэнне навучальнага года.            
        
1 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).            
        
30 мая, у чарговую гадавіну прэзбітэрскага пасвячэння, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію ў Парэччы, дзе перад абразом Маці Божай Нястомнай Дапамогі дзякаваў за ўсе атрыманыя дары і ласкі.
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у спецыяльным паведамленні, скіраваным да святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, паведаміў пра святкаванне сёлетняй урачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.
У сувязі з тым, што працягваецца сітуацыя, выкліканая эпідэміяй каранавірусу COVID-19, перыяд Велікоднай святой Камуніі і споведзі ў гэтым годзе быў падоўжаны да 15 жніўня.
24 мая вернікі парафій святых Анёлаў Ахоўнікаў у Раготне і Божага Цела ў Дварцы (Дзятлаўскі дэканат) прывіталі свайго новага душпастыра.            
        
23 мая, у 29-ю гадавіну біскупскай сакры, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў дыяцэзіяльны санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі (Ваўкавыскі дэканат).            
        
У сувязі з трываючай пандэміяй каранавірусу Святы Айцец Францішак прапанаваў вернікам Каталіцкага Касцёла тэкст малітвы, якая ўпісваецца ў традыцыйны Марыйны характар месяца мая і якую сам Папа прамаўляе ў духоўнай лучнасці з верным народам.            
        
18 мая, у 100-ю гадавіну з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ, каталіцкія біскупы Беларусі правялі анлайн відэаканферэнцыю, каб узгадаць вялікага Папу і разам памаліцца праз яго заступніцтва.
14 мая з нагоды сусветнага дня посту і малітвы аб спыненні пандэміі каранавірусу ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая доўжылася ўвесь дзень.            
        
Апошнімі днямі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў персанальныя змены дваіх святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.            
        
6 мая, у літургічнае свята святых апосталаў Філіпа і Якуба, навучэнцы VI курса Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне афіцыйна завяршылі сваю семінарыйную фармацыю.
3 мая, у дзень сваіх імянін, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.            
        
15 красавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прыватна наведаў Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы Нашых Сем'яў у Тракелях.            
        
12 красавіка, у раніцу ўрачыстасці Уваскрасення Пана, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў святую Імшу ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі).
Вечарам у Вялікую суботу, 11 красавіка, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася ўрачыстая літургія Пасхальнай вігіліі. Узначаліў яе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.            
        
10 красавіка, у Вялікую пятніцу, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў Літургію Мукі Пана ў гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа (бэрнардынскі касцёл).            
        
9 красавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч цэлебраваў урачыстую Імшу Вячэры Пана ў касцёле Адшукання Святога Крыжа (бэрнардынскі) у Гродне. Гэтая Імша ўводзіць у атмасферу Пасхальнага Трыдууму.