Skip to main content

Фотафакт: адарацыя на працягу дня ў інтэнцыі выбаўлення ад эпідэміі адбылася ў смаргонскай парафіі

adaracyja 214 мая з нагоды сусветнага дня посту і малітвы аб спыненні пандэміі каранавірусу ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая доўжылася ўвесь дзень.

На працягу дня святыню наведала шмат вернікаў, якія прыходзілі разам са сваімі дзецьмі. Усе маліліся перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам ў інтэнцыі выбаўлення ад эпідэміі.

У гэты дзень па ініцыятыве Высокага камітэту па чалавечым братэрстве людзі розных веравызнанняў і рэлігій ва ўсім свеце аб’ядналіся ў супольнай малітве Богу Стварыцелю аб спыненні эпідэміі, падмацоўваючы свае просьбы постам і ўчынкамі міласэрнасці.

adaracyja 1

Далучыцца да гэтай ініцыятывы католікаў заклікаў Папа Францішак, а таксама біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: с. Ірына Барцэвіч FMA

 

адарацыя, эпідэмія, Гродзенская дыяцэзія, Святы Айцец, малітва, біскуп Кашкевіч, Смаргонь