Skip to main content

Перыяд Велікоднай Камуніі і споведзі ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу падоўжаны да 15 жніўня

spowiedz spУ сувязі з тым, што працягваецца сітуацыя, выкліканая эпідэміяй каранавірусу COVID-19, перыяд Велікоднай святой Камуніі і споведзі ў гэтым годзе быў падоўжаны да 15 жніўня.

Рашэнне падоўжыць гэты час, у які можна будзе выканаць абавязак прыступіць да споведзі і Велікоднай Камуніі, што вынікае з касцёльнага наказу, прыняла Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у сваім паведамленні, скіраваным да святароў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі, просіць перадаць гэтую інфармацыю вернікам, а таксама нагадаць ім пра абавязак прыступіць да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі згодна з патрабаваннямі касцёльнага наказу.

Трэці касцёльны наказ кажа, што трэба прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прыняць св. Камунію.

Паведамленне аб падаўжэнні перыяду споведзі і Велікоднай святой Камуніі ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу

Шаноўны ксёндз пробашч,

У сувязі з тым, што працягваецца эпідэмія каранавірусу COVID-19, на 78-м Надзвычайным пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (25.05.2020 г.) было прынята рашэнне падоўжыць у бягучым годзе час, у якім можна будзе споўніць абавязак прыступіць да споведзі і Велікоднай святой Камуніі, які вынікае з касцёльнага наказу. Згодна з рашэннем ККББ, у бягучым годзе вернікі дыяцэзій на Беларусі змогуць прыступаць да споведзі і Велікоднай святой Камуніі да 15 жніўня.

Прашу ксяндза пробашча праінфармаваць вернікаў аб рашэнні ККББ, а таксама нагадаць ім пра абавязак прыступіць да сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі, згодна з патрабаваннямі касцёльнага наказу.

З пастырскім благаслаўленнем

Aляксандр Кашкевіч

Біскуп Гродзенскі

Гродна, 26.05.2020

№ 194/20

 

Версія для друку.

Версія на польскай мове.

 

св. Камунія, споведзь, паведамленне, эпідэмія, вернікі, Гродзенская дыяцэзія, духавенства, біскуп Кашкевіч