15 красавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прыватна наведаў Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы Нашых Сем'яў у Тракелях.
У святыні іерарх цэлебраваў св. Імшу ў інтэнцыі ўсёй дыяцэзіі з нагоды 29-ай гадавіны яе заснавання, а таксама памаліўся аб спыненні эпідэміі.
Напрыканцы візіту кусташ санктуарыя кс. доктар Юрый Бяганскі падзякаваў іерарху за прыезд і павіншаваў з 29-ай гадавінай прызначэння біскупам Гродзенскім.
JM