12 красавіка, у раніцу ўрачыстасці Уваскрасення Пана, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў святую Імшу ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі).
На літургіі сабраліся вернікі, каб разам “убачыць і паверыць”, што Хрыстус уваскрос, працягвае жыць і дзейнічаць у сваім Касцёле.
Біскуп падкрэсліў, што жаданнем кожнага чалавека павінна быць тое, каб любоў перамагала, каб яна агортвала ўсё і ўсіх, каб перамяняла нас саміх, нашых бліжніх і ўвесь свет.
Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне пажадаў вернікам, каб сёлетнія святы, якія перажываюцца ў ценю пандэміі, былі, нягледзячы на ўсё, радаснымі і благаслаўлёнымі, і пажадаў спазнаваць гэтую радасць, што паходзіць з пустога гробу Езуса Хрыста.На заканчэнне Імшы пробашч парафіі а. Антоній Пажэцкі OFMConv падзякаваў біскупу за цэлебрацыю літургіі і за словы надзеі, скіраваныя ў гэты цяжкі час да верніка.
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: Баляслаў Гавецкі