Skip to main content

Біскуп Гродзенскі заахвочвае прамовіць малітву Папы Францішка аб спыненні пандэміі

pray 1100775 640У сувязі з трываючай пандэміяй каранавірусу Святы Айцец Францішак прапанаваў вернікам Каталіцкага Касцёла тэкст малітвы, якая ўпісваецца ў традыцыйны Марыйны характар месяца мая і якую сам Папа прамаўляе ў духоўнай лучнасці з верным народам.

У адказ на запрашэнне Святога Айца біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч заклікаў вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі супольна прамовіць малітву, прапанаваную Папам.

Іерарх заахвочвае выкарыстаць тэкст гэтай малітвы ў межах маёвага набажэнства ці пры іншых нагодах, якія палічацца адпаведнымі.

Біскуп Кашкевіч выказвае перакананне, што трыванне ў малітве перад Хрыстом, у духоўнай лучнасці з Яго Маці, яшчэ больш нас з’яднае і ўмацуе ў веры ў цяжкі час пандэміі каранавірусу.

Паведамленне біскупа Аляксандра Кашкевіча пра малітву ў час пандэміі каранавірусу

Шаноўны ксёндз пробашч,

У сувязі з трываючай пандэміяй каранавірусу Святы Айцец Францішак прапанаваў вернікам Каталіцкага Касцёла тэкст малітвы, якая ўпісваецца ў традыцыйны Марыйны характар месяца мая і якую сам Папа прамаўляе ў духоўнай лучнасці з верным народам.

У адказ на запрашэнне Святога Айца заахвочваю шаноўнага ксяндза пробашча прамовіць супольна з вернікамі, напрыклад, у межах маёвага набажэнства ці пры іншых нагодах, якія палічыць адпаведнымі, наступную малітву:


О Марыя, Ты заўсёды ззяеш на нашым шляху як знак збаўлення і надзеі. Давяраемся Табе, Аздараўленне хворых, якая ля падножжа крыжа была злучана з цярпеннем Езуса, трываючы моцна ў веры.

Tы, Збаўленне рымскага народа, ведаеш, чаго мы патрабуем, і мы ўпэўнены, што паклапоцішся аб тым, каб радасць і свята – так, як у Кане Галілейскай, – маглі вярнуцца пасля гэтага часу выпрабавання.

Дапамажы нам, Маці Божай Любові, каб мы адпавядалі волі Айца і чынілі тое, што скажа нам Езус, які ўзяў на сябе наша цярпенне і нёс наш боль, каб правесці нас праз крыж да радасці ўваскрасення. Амэн.

Пад Тваю абарону…


Няхай трыванне ў малітве перад Хрыстом, у духоўнай лучнасці з Яго Маці, яшчэ больш нас з’яднае і ўмацуе ў веры ў цяжкі час пандэміі каранавірусу.

 

З пастырскім благаслаўленнем

Aляксандр Кашкевіч

Біскуп Гродзенскі

Гродна, 18.05.2020

№ 184/20

 

Версія для друку.

Версія на польскай мове.