Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Біскуп Гродзенскі падчас Літургіi Мукі Пана: у крыжы наша надзея

11 Красавік 2020
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 11 Красавік 2020

muka pana 2410 красавіка, у Вялікую пятніцу, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў Літургію Мукі Пана ў гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа (бэрнардынскі касцёл).

У галоўным алтары гэтай святыні, якая з’яўляецца найстарэйшай у горадзе, знаходзіцца прыгожы крыж.

Літургія складалася з чатырох частак: літургіі слова, адарацыі Святога Крыжа, святой Камуніі і перанясення Найсвяцейшага Сакрамэнту ў Гроб Пана.

Літургія пачалася ў цішыні, калі перад алтаром біскуп лёг на падлогу крыжам. Гэты знак сімвалізуе Хрыстовую ахвяру. Вернікі ў гэты час дзякавалі за дар адкуплення, за тое, што Бог ніколі не пакідае і жадае збаўлення ўсіх, і за ласку трывання з Хрыстом, пачатак якой паклаў у іх святы хрост.

Таксама было прачытана апісанне мукі Пана, перададзенае святым Янам, які сведчыць аб тым, што бачыў на Галгоце. Для яго Укрыжаваны з’яўляецца Валадаром, вечным Сынам Божым, Святлом, якое асвятляе кожнага чалавека. Ян Евангеліст быццам адкрыў Божае Сэрца, якое хоча не судзіць людзей, а збавіць.

muka pana 29

У гаміліі біскуп Аляксандр Кашкевіч казаў пра крыж і яго значэнне. Іерарх падкрэсліў, што крыж нагадвае чалавеку пра яго ўласную маласць, слабасць, схільнасць чыніць зло.

“У гэтым адзіным, Хрыстовым крыжы здзяйсняецца незвычайная перамена: прылада смерці становіцца дрэвам жыцця, бо чалавечая нянавісць становіцца пераможана Божай любоўю”, – дадаў біскуп.

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне падкрэсліў, што ў крыжы для людзей крыецца самая цудоўная навука аб міласэрнасці, ці аб любові, якая мацнейшая за кожны грэх, за ўсялякае зло, а нават і за саму смерць.

“Гэтая Божая любоў падымае чалавека з самага вялікага ўпадку і вызваляе ад найбольшых пагрозаў. Гэтая любоў верная да канца”, – сказаў іерарх, дадаўшы, што крыж Хрыста прамаўляе да кожнага, хто з верай і пакорай схіляецца над яго таямніцай.

Біскуп заахвоціў вернікаў у гэты асаблівы дзень у цішыні сэрцаў падзякаваць Пану Езусу за Яго муку, за кожную рану, за кожную слязу, за неспасцігальную велізарнасць Яго цярпення, калі Яго мука, смерць і ўваскрасенне заслужылі збаўленне кожнаму чалавеку і ўсяму свету.

Усе прысутныя ў касцёле ўшанавалі Святы Крыж, стаўшы на калені, а затым прынялі Камунію. На заканчэнне Літургіі Вялікай пятніцы Найсвяцейшы Сакрамэнт быў перанесены ў Гроб Пана, дзе да распачацця Літургіі Пасхальнай вігіліі вернікі будуць адараваць Хрыста, разважаючы пра Яго Муку.

muka_pana_21 Download muka_pana_21
muka_pana_22 Download muka_pana_22
muka_pana_23 Download muka_pana_23
muka_pana_24 Download muka_pana_24
muka_pana_25 Download muka_pana_25
muka_pana_26 Download muka_pana_26
muka_pana_27 Download muka_pana_27
muka_pana_28 Download muka_pana_28
muka_pana_29 Download muka_pana_29
muka_pana_30 Download muka_pana_30
muka_pana_31 Download muka_pana_31

Кс. Юрый Марціновіч

 

0
  • #Вялікая пятніца(4)
  • #біскуп Кашкевіч(123)
  • #Гродна(123)
Створана 11 Красавік 2020
Абноўлена 11 Красавік 2020
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя