Skip to main content

Новыя прызначэнні ў Гродзенскай дыяцэзіі

arkhitektura ploshchad farnyi kostel grodnoАпошнімі днямі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў персанальныя змены дваіх святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.

Прадстаўляем інфармацыю аб новых прызначэннях.

 

Ксёндз Алег Жураўскі вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні (Смаргонскі дэканат) і прызначаны пробашчам парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні, а таксама адміністратарам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Стараельні (Дзятлаўскі дэканат).

zurauski 9

 

Ксёндз Павел Скуба вызвалены ад абавязкаў вікарыя парафіі Святой Сям'і ў Лідзе (Лідскі дэканат) і прызначаны пробашчам парафіі святых Анёлаў Ахоўнікаў у Раготне, а таксама адміністратарам парафіі Божага Цела ў Дварцы (Дзятлаўскі дэканат).

img 5871

 

Біскуп Кашкевіч падзякаваў святарам за ранейшае служэнне ў парафіях і ўдзяліў благаслаўленне на спаўненне новых адказных душпастырскіх абавязкаў.

Ксёндз Алег Жураўскі нарадзіўся 16 жніўня 1975 года ў Мінску. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 4 чэрвеня 2001 года ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі з рук кардынала Казіміра Свёнтка.

Ксёндз Павел Скуба нарадзіўся 29 чэрвеня 1991 г. Паходзіць з парафіі Божага Цела ў Крамяніцы (Ваўкавыскі дэканат). Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 4 чэрвеня 2016 года ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.

Кс. Юрый Марціновіч

 

біскуп Кашкевіч, прызначэнні, Гродзенская дыяцэзія, духавенства