Skip to main content

малітва - Гродзенская дыяцэзія

Прэзбітэрскае пасвячэнне ў гродзенскай катэдры: шукайце не ўласнай карысці, а Божай славы

pasveczanni 2627 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне чатыром дыяканам, трое з якіх з’яўляюцца выпускнікамі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, а адзін – выпускніком Вышэйшай духоўнай семінарыі рэдэмптарыстаў у Тухаве (Польшча).

Адбылося пахаванне ксяндза прэлата Юзафа Трубовіча, найстарэйшага каталіцкага святара ў Беларусі

pahavanne trubowicz 8630 чэрвеня пры касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбылося пахаванне кс. прэлата Юзафа Трубовіча, найстарэйшага каталіцкага святара ў Беларусі.

Aдпачынак разам з духоўнымі заняткамі: рэкалекцыі нa байдарках

bajdarki 2810-12 ліпеня для ўдзельнікаў Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі Open Гродзенскай дыяцэзіі, маладых сем’яў, якія выйшлі з гэтага душпастырства, і ўдзельнікаў евангелізацыйнага курсу “Альфа” адбыліся рэкалекцыі на байдарках.

Іўеўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях распачаў сваё прафесійнае свята Эўхарыстыяй

iue mns 725 ліпеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень пажарнай службы Беларусі. Раніцай 24 ліпеня па ініцыятыве супрацоўнікаў Іўеўскага РАНС адбылася святая Імша ў парафіяльным касцёле свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.

“Сустрэчу з Маці” правялі вернікі іўеўскай парафіі ў Тракелях

iue tr 65Цёплым суботнім вечарам 25 ліпеня вернікі іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла сабраліся каля цудадзейнага абраза Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).

Адпустовая ўрачыстасць у гонар св. Ганны адбылася ў Лаздунах

lazduny 426 ліпеня ў парафіі святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах (Іўеўскі дэканат) святкавалі ўрачыстасць св. Яўхіма і св. Ганны. Абраз святой Ганны знаходзіцца ў лаздунскім касцёле і ўшаноўваецца вернікамі.

У Гродне памаліліся за кс. прэлата Юзафа Трубовіча ў 30-ы дзень пасля яго смерці

trubowicz m 5727 ліпеня ў парафіяльным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы) адбылася святая Імша ў інтэнцыі кс. прэлата Юзафа Трубовіча ў 30-ы дзень пасля яго смерці.

Біскуп Кашкевіч ва ўрачыстасць Маці Божай Кангрэгацкай: верна пойдзем праз жыццё за нашым Панам

kangregackaja 345 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў вячэрнюю святую Імшу ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя на заканчэнне сёлетніх урачыстасцяў у гонар Маці Божай Кангрэгацкай – Апякункі студэнтаў і Заступніцы города над Нёманам.

Біскуп Гродзенскі заахвочвае да малітвы за нашу краіну з просьбай аб дары міру

belarusУ сувязі з сённяшняй грамадска-палітычнай сітуацыяй у Беларусі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч горача заахвочае ўсіх дыяцэзіян і людзей добрай волі да ўдзелу ў малітоўнай акцыі з просьбай аб дары міру і паяднання для ўсіх жыхароў нашай краіны. Таксама ардынарый заклікае святароў адправіць адну Імшу ў інтэнцыі нашай Бацькаўшчыны.

На вуліцах Гродна разам маліліся за краіну прадстаўнікі розных канфесій

zywe belarus 4116 жніўня ў гістарычным цэнтры Гродна разам сабраліся на малітве духавенства і вернікі хрысціянскіх Цэркваў: праваслаўныя, католікі, уніяты, пратэстанты, прадстаўнікі евангельскай і іўдзейскай рэлігійных супольнасцяў.

Адпустовая ўрачыстасць з удзелам біскупа Гродзенскага адбылася ў Сапоцкіне

sapockina s 7215 жніўня парафія ў Сапоцкіне адзначала адпустовую ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень вернікі таксама дзякуюць Богу за сёлетнія плёны, якія дала зямля.

Духоўныя ініцыятывы навагрудскіх вернікаў аб супакоі, згодзе, прабачэнні і справядлівасці ў Беларусі

adaracyja nv 2Гэтыя вельмі неспакойныя дні натхнілі вернікаў парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку да духоўнай абароны нашай краіны. У сувязі са складанай, даволі напружанай сітуацыяй у грамадстве на працягу тыдня адбыўся шэраг малітоўных ініцыятыў з верай, што будучыня нашай краіны і Касцёла знаходзіцца толькі ў руках Божага Провіду.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч у Тракелях: нам патрэбная дапамога Маці, Яе апека

trakeli trakeli 3730 жніўня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) на заканчэнне Дзён малітвы-падзякі Маці Божай Тракельскай за атрыманыя дары святую Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

У гродзенскай семінарыі перад распачаццем навучальнага года памаліліся за яе заснавальніка арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

wds 42 верасня студэнты вярнуліся пасля летняга адпачынку ў сцены Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, каб распачаць новы навучальны год. Для семінарыі гэта ўжо 31-ы навучальны год.

Канонікі Гродзенскага катэдральнага капітулу памаліліся за Беларусь і аб вяртанні арцыбіскупа Кандрусевіча

kanoniki 294 верасня канонікі Гродзенскага катэдральнага капітулу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра Каралевіча сабраліся ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне на супольную малітву ў інтэнцыі хутчэйшага вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Радзіму.

Агульнагарадскaя малітва за Беларусь і аб вяртанні арцыбіскупа Кандрусевіча адбылася ў Гродне

malitwa belarus 309 верасня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне на заканчэнне перэгрынацыі фігуры святога Міхала Арханёла, галоўнага нябеснага апекуна Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, адбылася ўрачыстая Імша.

Апостальскі нунцый звярнуўся да духавенства і вернікаў Беларусі

cq5dam.thumbnail.cropped.1500.844Як паведамляе catholic.by, падчас свайго біскупскага пасвячэння, якое адбылося 16 верасня, арцыбіскуп Антэ Ёзіч звярнуўся са словамі прывітання да духавенства і вернікаў Касцёла на Беларусі, які, як адзначыў, «цяпер перажывае складаныя часы».

“Каб была моцная духам ”. Малітва за Беларусь адбылася ў Гродне

brygidki malitwa 35На малітву ў інтэнцыі шчаслівай будучыні для Беларусі сабраліся вернікі Гродна 19 верасня ў пабрыгіцкім касцёле. Ініцыятарамі адмысловага набажэнства стала група моладзі з мясцовага душпастырства “Open”. Арганізаваць св. Імшу ў інтэнцыі нашай краіны моладзь падштурхнуў грамадска-палітычны крызіс і сітуацыя з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, якому было адмоўлена ў вяртанні на Радзіму.