Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Біскуп Кашкевіч ва ўрачыстасць Маці Божай Кангрэгацкай: верна пойдзем праз жыццё за нашым Панам

6 Жніўня 2020
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 06 Жніўня 2020

kangregackaja 345 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў вячэрнюю святую Імшу ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя на заканчэнне сёлетніх урачыстасцяў у гонар Маці Божай Кангрэгацкай – Апякункі студэнтаў і Заступніцы города над Нёманам.

На Эўхарыстыі сабраліся жыхары горада, каб на ўзор папярэдніх пакаленняў усе свае штодзённыя клопаты даверыць Богу дзякуючы дапамозе сваёй нябеснай Заступніцы.

У прыгожым касцёле, які раней належаў езуітам, перад славутым ласкамі абразом Маці Божай Кангрэгацкай прысутныя супольна дзякавалі Богу за дар Марыі.

У гаміліі біскуп Кашкевіч адзначыў, што мы называем Марыю нашай Заступніцай і Апякункай, Каралевай і Пасрэдніцай ласкаў, Суцяшальніцай і Памочніцай, а таксама многімі іншымі тытуламі, кожны з якіх з’яўляецца выразам веры, любові і даверу Ёй.

Іерарх падкрэсліў, што найпрыгажэйшым, найдаражэйшым і найбліжэйшым кожнаму чалавечаму сэрцу ёсць і застанецца тытул “Маці”.

“Гэтае слова гучыць вельмі падобна на розных мовах свету і ўтрымлівае ў сабе найцудоўнейшыя пачуцці, найвялікшую любоў, наймацнейшую сувязь – усё, што з’яўляецца самым святым, чыстым і ўзнёслым”, – дадаў біскуп.

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне заўважыў, што няма ў свеце прыгажэйшай любові, чым любоў маці да свайго дзіцяці; няма большага прысвячэння, бескарыслівасці, клопату і ахвярнасці, чым тыя, якімі кіруецца маці ў дачыненні да дзяцей.

kangregackaja 27

“Пан Бог у сваім неспасцігальным Провідзе вырашыў, каб Яго Адзінародны Сын, Езус Хрыстус, таксама не быў пазбаўлены гэтай найцудоўнейшай у свеце матчынай любові, таму абраў Марыю і даверыў Ёй незвычайную задачу – быць Маці Месіі, Збаўцы свету”, – сказаў іерарх.

Кажучы пра цудадзейны абраз Маці Божай Кангрэгацкай, які знаходзіцца ў бакавым алтары катэдры, біскуп адзначыў, што шматлікія воты, якія атачаюць гэты дарагі сэрцу кожнага гродзенца абраз, сведчаць аб тым, як шмат ласкаў атрымалі жыхары горада і наваколля праз заступніцтва Найсвяцейшай Маці.

Па словах іерарха, гэтых ласкаў і цудаў, безумоўна, было нашмат больш, бо не ўсе яны былі ўзгаданы ў вотах ці занатаваны ў хроніках.

“Кожны з нас добра ведае, што атрыманымі ласкамі мы ўдзячныя не абразу, а заступніцтву Марыі, якой скіроўваем нашы просьбы і ўздыхі”, – дадаў ён.

Далей біскуп разважаў аб тым, што сама па сабе Марыя не можа чыніць цудаў ці ўдзяляць ласкі, бо з’яўляецца толькі чалавекам, але можа маліцца і заступацца за нас перад сваім Сынам Езусам Хрыстом ва ўсіх нашых патрэбах, што і робіць няспынна.

“Дзякуючы незвычайным заслугам Марыі перад Богам, дзякуючы дасканалай любові Бога і святасці жыцця Яе малітва мае вялікую моц і эфектыўнасць”, – адзначыў іерарх.

Біскуп нагадаў, што Марыя, як наша нябесная Маці, хоча, каб Яе дзеці былі шчаслівыя, не змарнавалі свайго жыцця і не згубілі той найважнейшай мэты, якой з’яўляецца вечнае збаўленне. 

kangregackaja 25

“Таму Марыя вядзе нас заўсёды да Хрыста, які ёсць наша дарога, праўда і жыццё, і як Маці просіць нас, каб мы слухалі Яго, былі Яму паслухмяныя, жылі паводле Яго збаўчай навукі”, – сказаў іерарх. 

У адпустовую ўрачыстасць Маці Божай Кангрэгацкай біскуп заахвоціў нястомна дзякаваць Марыі за Яе матчыну апеку і верна ісці праз жыццё за нашым Панам Езусам Хрыстом.

Іерарх пажадаў вернікам, каб Марыя вяла іх і дапамагла “знайсці Таго, які стаўся чалавекам і прыйшоў у свет не каб судзіць свет, а каб свет праз Яго быў збаўлены”. 

На заканчэнне Эўхарыстыі пробашч парафіі кс. канонік Ян Кучынскі падзякаваў усім за прысутнасць і супольную малітву, на якой у гэты дзень ахвотна збіраюцца ў гродзенскай святыні шанавальнікі Маці Божай Кангрэгацкай. 

 

kangregackaja_21 Download kangregackaja_21
kangregackaja_22 Download kangregackaja_22
kangregackaja_23 Download kangregackaja_23
kangregackaja_24 Download kangregackaja_24
kangregackaja_25 Download kangregackaja_25
kangregackaja_26 Download kangregackaja_26
kangregackaja_27 Download kangregackaja_27
kangregackaja_28 Download kangregackaja_28
kangregackaja_29 Download kangregackaja_29
kangregackaja_30 Download kangregackaja_30
kangregackaja_33 Download kangregackaja_33
kangregackaja_34 Download kangregackaja_34
kangregackaja_35 Download kangregackaja_35
kangregackaja_36 Download kangregackaja_36

Kс. Юрый Марціновіч

Фота: Валерый Крыштаповіч

 

0
  • #вернікі(60)
  • #Маці Божая(32)
  • #малітва(77)
  • #біскуп Кашкевіч(123)
  • #санктуарый(27)
  • #катэдра(42)
  • #Гродна(123)
Створана 06 Жніўня 2020
Абноўлена 06 Жніўня 2020
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя