Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

У Гродне памаліліся за кс. прэлата Юзафа Трубовіча ў 30-ы дзень пасля яго смерці

28 Ліпеня 2020
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 28 Ліпеня 2020

trubowicz m 5727 ліпеня ў парафіяльным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы) адбылася святая Імша ў інтэнцыі кс. прэлата Юзафа Трубовіча ў 30-ы дзень пасля яго смерці.

На малітве прысутнічалі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, святары, сёстры законныя і вернікі. Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Гамілію прамовіў кс. Аляксандр Сямінскі, адзін з выхаванцаў кс. Юзафа Трубовіча. Ён паразважаў у ёй над сутнасцю святарства, а таксама ўзгадаў, якім быў спачылы.

Ксёндз Аляксандр падкрэсліў, што “святары – гэта каналы Божай міласэрнасці, Божай ласкі і любові” і што “Бог праз святара пастаянна аднаўляе чалавека і гэты свет, ведучы яго да канчатковай мэты”.

Ксёндз Сямінскі адзначыў, што многіх святароў можна назваць “мужамі Божымі, мужамі справядлівымі і святымі, якія праз сваё служэнне прычыняюцца да пашырэння на зямлі Божага Валадарства, каб працягваў існаваць святы ланцуг міласэрнасці, які чэрпае моц са збаўчай справы Хрыста”.

trubowicz m 42

Як дадаў святар, да гэтага ланцугу міласэрнасці, людзей святых і сумленных належаў памерлы месяц таму кс. прэлат Юзаф, пакліканне якога развівалася ў вельмі цяжкі для Касцёла ў нашай краіне і ўсім свеце час. 

Прысутныя маліліся таксама аб новых пакліканнях да святарства, што было вельмі важна для ксяндза Трубовіча, які жадаў, каб на нашай зямлі ніколі не было недахопу ў тых, хто абвяшчае Божае слова.

Пасля Імшы прысутныя накіраваліся да магілы ксяндза прэлата, якая знаходзіцца побач са святыняй, каб супольна памаліцца “Анёл Панскі” за збаўленне яго душы.

trubowicz m 54

Ксёндз прэлат Юзаф Трубовіч нарадзіўся на Віцебшчыне ў вёсцы Невярышкі 6 студзеня 1926 г. у сям’і Баляслава і Генавэфы Трубовічаў. Яго бацька быў шаўцом, маці – хатняй гаспадыняй.

Пакліканне да святарства ён адкрыў яшчэ ў дзяцінстве. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе (Латвія), там жа атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Казіміра Дульбінскага 30 верасня 1956 г.

Пасля пасвячэння 20 гадоў служыў у Латвіі: спачатку быў вікарыем у Ліепаі, потым пробашчам у Курмене, а таксама ў Канкалі і Эрбергу.

У Беларусь прыехаў у 1977 г. Па просьбе вернікаў Гродна распачаў служэнне ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл).

У 1988-1992 гг. быў прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рызе, наступныя сем гадоў – пробашчам катэдральнай парафіі святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне.

Пасля чатырох гадоў працы ў семінарыі вярнуўся ў Гродна, дзе стаў пробашчам катэдральнай парафіі.

У 1999 г. быў скіраваны ў парафію ў Каменцы, дзе непрацяглы час спаўняў абавязкі пробашча.

23 снежня 1999 г. прыбыў у гродзенскую парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе быў рэзідэнтам да самай смерці. Адышоў у жыццё вечнае 26 чэрвеня.

trubowicz_m_30 Download trubowicz_m_30
trubowicz_m_31 Download trubowicz_m_31
trubowicz_m_32 Download trubowicz_m_32
trubowicz_m_33 Download trubowicz_m_33
trubowicz_m_34 Download trubowicz_m_34
trubowicz_m_35 Download trubowicz_m_35
trubowicz_m_36 Download trubowicz_m_36
trubowicz_m_37 Download trubowicz_m_37
trubowicz_m_38 Download trubowicz_m_38
trubowicz_m_39 Download trubowicz_m_39
trubowicz_m_40 Download trubowicz_m_40
trubowicz_m_41 Download trubowicz_m_41
trubowicz_m_42 Download trubowicz_m_42
trubowicz_m_43 Download trubowicz_m_43
trubowicz_m_44 Download trubowicz_m_44
trubowicz_m_45 Download trubowicz_m_45
trubowicz_m_46 Download trubowicz_m_46
trubowicz_m_47 Download trubowicz_m_47
trubowicz_m_48 Download trubowicz_m_48
trubowicz_m_49 Download trubowicz_m_49
trubowicz_m_50 Download trubowicz_m_50
trubowicz_m_51 Download trubowicz_m_51
trubowicz_m_52 Download trubowicz_m_52
trubowicz_m_53 Download trubowicz_m_53
trubowicz_m_54 Download trubowicz_m_54
trubowicz_m_55 Download trubowicz_m_55
trubowicz_m_56 Download trubowicz_m_56
trubowicz_m_57 Download trubowicz_m_57

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Эвеліна Лукашэвіч

 

0
  • #кс. прэлат Юзаф Трубовіч(2)
  • #духавенства(28)
  • #вечны супакой(26)
  • #малітва(77)
  • #біскуп Станеўскі(80)
  • #біскуп Кашкевіч(140)
Створана 28 Ліпеня 2020
Абноўлена 28 Ліпеня 2020
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя