Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Адпустовая ўрачыстасць у гонар св. Ганны адбылася ў Лаздунах

28 Ліпеня 2020
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 28 Ліпеня 2020

lazduny 426 ліпеня ў парафіі святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах (Іўеўскі дэканат) святкавалі ўрачыстасць св. Яўхіма і св. Ганны. Абраз святой Ганны знаходзіцца ў лаздунскім касцёле і ўшаноўваецца вернікамі.

Госцем урачыстасці быў ксёндз-місіянер Анджэй Ганчар. Пробашч парафіі ксёндз Анджэй Бурак запрасіў яго невыпадкова, таму што абодва святары ведаюць адзін аднаго даўно і паходзяць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара).

Святочная Імша распачалася апоўдні. На пачатку пробашч сардэчна прывітаў перш за ўсё святара, а пасля ўсіх прысутных, якія прыбылі, каб падзяліць з парафіянамі радасць святкавання і ўшанаваць святых апекуноў гэтага дня.

Пробашч зазначыў, што той, хто жыве ў іншай мясцовасці і сёння прыехаў у сваю родную парафію, не з’яўляецца госцем. Дзверы роднага касцёла заўсёды адчынены для кожнага.

Святая Імша цэлебравалася ў некалькіх інтэнцыях: ксёндз-місіянер маліўся ў інтэнцыі ўсёй лаздунскай парафіі, пробашч – аб хутчэйшым спыненні пандэміі каранавірусу ва ўсім свеце, за ўсю службу аховы здароўя, за дабрадзеяў, усіх людзей добрай волі і імяніннікаў гэтага дня.

На пачатку гаміліі ксёндз-місіянер задаў пытанне: “Кім з’яўляецца святая Ганна?” Вядома, адказ не прымусіў доўга чакаць і вернікі адказалі, што гэта маці Найсвяцейшай Панны Марыі. 

lazduny 1

Асноўная частка гаміліі была прысвечана маме, бо гэта самы дарагі чалавек, да якога можна звярнуцца ў любую хвіліну нашага жыцця. Святар заахвоціў прысутных шанаваць бацькоў, бабуляў і дзядуляў і ахінуць іх сваёй малітвай. 

Таксама кс. Анджэй Ганчар распавёў пра сваё служэнне на місіях у Казахстане і Камеруне, падзяліўся цікавымі звесткамі з жыцця ў гэтых краінах. Напрыканцы верасня святар плануе працягнуць місіянерскае служэнне, на гэты раз у Цэнтральнай Афрыканскай Рэспубліцы. 

Напрыканцы Імшы ксёндз Анджэй Ганчар падзякаваў за запрашэнне і сказаў, што лаздунская парафія назаўсёды застанецца ў яго сэрцы. Таксама ён папрасіў аб малітве, каб яго місіянерскае служэнне прынесла добры плён. 

Імша завяршылася перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам літаніяй да Маці Божай, актам штодзённага аддання св. Юду Тадэвушу і суплікацыяй “Святы Божа”. 

Пасля благаслаўлення Найсвяцейшым Сакрамэнтам адбылося благаслаўленне ўсіх механічных сродкаў руху. 

Падчас благаслаўлення пробашч знайшоў хвілінку, каб крыху паразмаўляць з кожным уладальнікам сродкаў руху. Ад узрушанасці і неспадзяванасці твары людзей засвяціліся ўсмешкамі, у некаторых былі на вачах слёзы радасці. 

Удзельнікі ўрачыстасці, падмацаваныя Божым словам, поўныя радасці і бадзёрасці, вярталіся з яе з жаданнем распаўсюджваць дабро, якое паходзіць ад Бога, ва ўсіх сферах свайго жыцця. 

lazduny_1 Download lazduny_1
lazduny_2 Download lazduny_2
lazduny_3 Download lazduny_3
lazduny_4 Download lazduny_4
lazduny_5 Download lazduny_5
lazduny_6 Download lazduny_6
lazduny_7 Download lazduny_7
lazduny_8 Download lazduny_8

Кс. Анджэй Бурак

Фота: Уладзімір Юруш

 

0
  • #вернікі(60)
  • #Гродзенская дыяцэзія(120)
  • #малітва(77)
  • #святыя(27)
  • #Лаздуны(1)
Створана 28 Ліпеня 2020
Абноўлена 28 Ліпеня 2020
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя