Skip to main content

Апостальскі нунцый звярнуўся да духавенства і вернікаў Беларусі

cq5dam.thumbnail.cropped.1500.844Як паведамляе catholic.by, падчас свайго біскупскага пасвячэння, якое адбылося 16 верасня, арцыбіскуп Антэ Ёзіч звярнуўся са словамі прывітання да духавенства і вернікаў Касцёла на Беларусі, які, як адзначыў, «цяпер перажывае складаныя часы».

Апостальскі нунцый у Беларусі паабяцаў сваё «малітоўнае супрацоўніцтва» для вырашэння ўсіх праблем краіны «з дапамогай міру, дыялогу і салідарнасці, пазбягаючы любога насілля».

«Малюся да Дзевы Марыі, каб заўсёды натхняла вас, дапамагала ў цяжкія моманты вашага жыцця», — сказаў іерарх на рускай мове.

Яго біскупскае пасвячэнне адбылося ў нядаўна пабудаваным касцёле Святой Сям’і санктуарыя Маці Божай Астраўной у Соліне (Харватыя). Удзяліў пасвячэнне Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П'етро Паралін.

Папа Францішак прызначыў Антэ Ёзіча Апостальскім нунцыем у Беларусі 21 мая.

 

Ватыкан, Дзяржава і Касцёл, молімся за Беларусь, Беларусь, малітва