У нядзелю 16 жніўня дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі наведаў парафію св. Уладзіслава ў Суботніках (Іўеўскі дэканат).
Перад ранішняй святой Імшой іерарх асвяціў моладзевую пляцоўку ля касцёла, якая паўстала дзякуючы старанням пробашча парафіі ксяндза Аляксандра Лебядзевіча пры падтрымцы парафіян і ахвярадаўцаў з суседніх парафій.
Падчас Імшы біскуп маліўся за ўсіх, хто прычыніўся да стварэння моладзевай пляцоўкі, нагадаўшы вернікам, што супольная праца прыводзіць да станоўчага выніку, а заняткі на трэнажорах дапамогуць умацаваць не толькі фізічны стан арганізму, бо ўсе ведаюць, што ў здаровым целе – здаровы дух.
У гаміліі іерарх засяродзіў увагу на словах з Евангелля і заклікаў быць настойлівымі ў малітве, мець надзею, веру і пакору, спалучаць свае жаданні і імкненні з Божай воляй.
Пробашч і вернікі шчыра падзякавалі біскупу за наведванне парафіі і асвячэнне пляцоўкі.
Група Рыцараў Беззаганнай запэўніла яго ў сваёй малітве, а дарослыя абяцалі, што будуць займацца на трэнажорах, бо, асвячаныя біскупам, яны ўмацуюць не толькі цела, але і дух, дадаючы сілы і мужнасці для трывалай веры ў Бога.
Пасля Імшы госці і парафіяне яшчэ раз зазірнулі на моладзевую пляцоўку. Хтосьці спрабаваў сябе на трэнажорах, хтосьці з цікавасцю назіраў, але было зразумела, што новы праект парафіі ўсім вельмі падабаецца.
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Людміла Пясецкая