16 жніўня ў гістарычным цэнтры Гродна разам сабраліся на малітве духавенства і вернікі хрысціянскіх Цэркваў: праваслаўныя, католікі, уніяты, пратэстанты, прадстаўнікі евангельскай і іўдзейскай рэлігійных супольнасцяў.
У гэты цяжкi для ўсіх час яны ў адзін голас прасілі Бога за нашу краіну, якая нагадвае сёння ўзбуранае мора. Яны маліліся за мірнае вырашэнне ўсёй сітуацыі і вызваленне нявінна затрыманых у Беларусі.
Прадстаўнікі розных канфесій нагадалі аб важнасці ўзаемнага прабачэння, навяртання і жыцця па Божых запаведзях.
Малітоўнае шэсце пачалося ад каталіцкай катэдры св. Францішка Ксаверыя. Затым удзельнікі прайшлі да сімвалічнага месца, дзе калісьці стаяла Фара Вітаўта, узарваная ў 1961 г. Потым яны спыніліся ля ўваходу ў гродзенскае гета, а скончылася малітва ля будынка харальнай сінагогі.
“Мы вельмі рады, што тая ініцыятыва якая паўстала за адзiн дзень, змагла аб’яднаць вернікаў розных хрысціянскіх і яўрэйскіх суполак і грамадскіх арганізацый горада Гродна. У гэты складаны час будзем працягваць разам маліцца аб міры і аб перамозе ад Госпада для ўсёй Беларусі!” – дзеляцца адны з арганізатараў малітоўнай ініцыятывы Яўген i Таццяна Калодзіны з міжканфесійнага іўдзейска-хрысціянскага служэння #Шомэр-Інтэрнэшнл.
Супольная малітва паказала, што ўсім хрысціянам важна тое, каб наша краіна была шчаслівая, а людзі, якія жывуць у ёй, маглі адчуваць сябе ў бяспецы. Усе яе ўдзельнікі заклапочаны тым, каб у Беларусі запанавалі жаданы мір, еднасць і згода.
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: Эвеліна Лукашэвіч