Skip to main content

малітва - Гродзенская дыяцэзія

Новая малітоўная група з’явілася ў Тракелях

trakeli maci 615 студзеня афіцыйна паўстала новая малітоўная група “Маці ў малітве” пры парафіi Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях (Радунскі дэканат).

Супольнасць семінарыі ў Гродне павіншавала эканома з днём нябеснага заступніка

seminaryja ekanom 4Як літургічны каляндар змяшчае ў сабе сукупнасць розных падзеяў, якія Касцёл узгадвае на працягу года, так і жыццё чалавека напоўнена незвычайнымі перажываннямі і акалічнасцямі, якія назаўсёды застаюцца ў памяці і сэрцы.

Рэкалекцыі для дзяўчат і жанчын прайшлі ў кармэлітак у Гудагаі

gudagai 224-26 студзеня ў кляштар сясцёр кармэлiтак Дзiцяткі Езуса ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) з розных мясцiн Беларусі прыехалi 17 дзяўчат i жанчын, каб разам затрымацца ў цiшыні, праз малiтву, Эўхарыстыю, адарацыю, асабiсты ліст да Бога, увайсцi ў глыбiню Божага запрашэння: “Калi хочаш...”

Біскуп Юзаф Станеўскі ў Сусветны дзень хворых наведаў бальніцу ў Гродне

2020 02 11 staneuski 00111 лютага, ва ўспамін Маці Божай з Люрда, калі адзначаецца Сусветны дзень хворых, Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі наведаў Універсітэцкі шпіталь у Гродне, дзе памаліўся разам з медперсаналам і пацыентамі, а таксама ўдзяліў ім сакрамэнт намашчэння хворых.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч узначаліў Імшу ў Папяльцовую сераду ў гродзенскай катэдры

papialec 3226 лютага, у Папяльцовую сераду, якая распачынае час Вялікага посту ў Каталіцкім Касцёле, святую Імшу апоўдні ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У Эўхарыстыі ўдзельнічаў дапаможны біскуп дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. 

20-годдзе з часу смерці кс. прэлата Юзафа Грасевіча адзначылі ў Каменцы

grasewicz kamenka 627 сакавіка ў парафіяльным касцёле св. Антонія і Аб’яўлення Пана ў Каменцы (Шчучынскі дэканат) адбылася святая Імша за памерлага 20 гадоў таму ксяндза прэлата Юзафа Грасевіча.

Біскуп Станеўскі наведаў новую парафію бл. Мар’яны ў Гродне

bp baranaviczy 598 сакавіка, у другую нядзелю Вялікага посту, маладую парафіяльную супольнасць бл. Мар’яны Бярнацкай у Гродне наведаў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.

У Старых Васілішках памаліліся за кс. Паўла Барысевіча ў 30-ы дзень пасля яго смерці

pawel b 5118 сакавіка ў парафіяльным касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат) адбылася святая Імша ў інтэнцыі кс. Паўла Барысевіча ў 30-ы дзень пасля яго смерці.

Малітва аб спыненні эпідэміі каранавірусу прайшла ў капліцы семінарыі: кіравацца верай і з надзеяй прасіць Бога

karanawirus malitwa 622 сакавіка Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі цэлебраваў св. Імшу за лекараў і тых, хто змагаецца з распаўсюджваннем каранавірусу ў свеце. Эўхарыстыя адбылася ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Святары-аднакурснікі памаліліся за памерлага ў Казахстане кс. прэлата Вацлава Паплаўскага ў гродзенскай катэдры

paplauski 2324 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася святая Імша ў інтэнцыі кс. прэлата Вацлава Паплаўскага.

Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі ў гродзенскай катэдры здзейсніў біскуп Станеўскі

zwiastowanie katedra 11Ва ўрачыстасць Звеставання Пана, 25 сакавіка, у адпаведнасці з распараджэннем Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося прысвячэнне нашай краіны і яе народа Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі.

Папа Францішак удзеліць анлайн надзвычайнае благаслаўленне Urbi et orbi з магчымасцю атрымаць поўны адпуст

popeУ пятніцу 27 сакавіка а 18-й гадзіне (у 20.00 па мінскім часе) Папа Францішак узначаліць у двары ватыканскай базылікі святога Пятра асаблівае набажэнства аб выбаўленні ад каранавірусу.

Велікапосныя рэкалекцыі прайшлі ў лідскай Фары

rek fara lida 22З 27 па 29 сакавіка ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) прайшлі велікапосныя рэкалекцыі. Праводзіў іх кс. Віталій Сідорка, пробашч парафіі Святога Юзафа, рамесніка, і благаслаўлёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка ў Лідзе.

Дзень засяроджання прайшоў у семінарыі ў Гродне

wds malitwa 43 мая, у Нядзелю Добрага Пастыра, супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне перажывала дзень засяроджання. Яго праводзіў духоўны айцец семінарыстаў ксёндз Ян Сарэла.

Фотафакт: адарацыя на працягу дня ў інтэнцыі выбаўлення ад эпідэміі адбылася ў смаргонскай парафіі

adaracyja 214 мая з нагоды сусветнага дня посту і малітвы аб спыненні пандэміі каранавірусу ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая доўжылася ўвесь дзень.

У Лідзе пробашч аб’ехаў парафію, благаславіўшы яе абразом св. Барбары

lida abraz 811 мая ў касцёл св. Юзафа Каласанса ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (м-н Індустрыяльны) па просьбе пробашча парафіі а. Аляксандра Махнача SP прыбыў абраз святой Барбары.

Iўе далучылася да святкаванняў 100-годдзя нараджэння св. Яна Паўла ІІ

iue 2218 мая Каталіцкі Касцёл адзначаe стогадовы юбілей з дня нараджэння Вялікага Папы Яна Паўла ІІ. Напярэдадні гэтай гадавіны, 17 мая, дзеці іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла прачыталі вершы, прысвечаныя гэтаму святому.

Біскуп Гродзенскі заахвочвае прамовіць малітву Папы Францішка аб спыненні пандэміі

pray 1100775 640У сувязі з трываючай пандэміяй каранавірусу Святы Айцец Францішак прапанаваў вернікам Каталіцкага Касцёла тэкст малітвы, якая ўпісваецца ў традыцыйны Марыйны характар месяца мая і якую сам Папа прамаўляе ў духоўнай лучнасці з верным народам.

80-годдзе мучаніцкай смерці кс. Вацлава Радзько адзначылі ў Трабах

traby 224 мая ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Трабах (Іўеўскі дэканат) адзначылі 80-годдзе з часу мучаніцкай смерці кс. Вацлава Радзько, былога пробашча, які стаў ахвярай “невядомых злачынцаў”.