Skip to main content

Вынікі года Касцёла на Гродзеншчыне

zyczenia 32021 год ужо адыходзіць у гісторыю. Некалькі гадзін аддзяляе нас ад прывітання новага года. Апошнія хвіліны года, які заканчваецца, – добрая нагода зрабіць падсумаванне таго, што ўдалося здзейсніць на працягу гэтых 365 дзён, якія ўтвараюць 53 тыдні.

Канец года – таксама заўсёды нагода падзякаваць Пану Богу за дабро, якое мы атрымалі. А ў нас, безумоўна, ёсць за што дзякаваць, не зважаючы на пандэмію каранавірусу, якая ўнесла карэктывы ў графік падзей у нашай Гродзенскай дыяцэзіі.

Нягледзячы на ўсё, мы перажылі шмат радасных хвілін і момантаў, шмат дабра атрымала кожная сям’я, парафіяльная супольнасць, кожны з нас.

Каталіцкі Касцёл на Гродзеншчыне мае таксама шмат прычын для радасці і ўдзячнасці Богу. Гэта быў год, праўда, не настолькі насычаны падзеямі, юбілеямі, сустрэчамі і перш за ўсё шматлікімі рэалізаванымі душпастырскімі праектамі з масавым удзелам вернікаў, але тыя падзеі, якія адбыліся, упісаліся ў гісторыю мясцовага Касцёла i, безумоўна, прынясуць плён у будучыні.

Дзякуючы Пану Богу за ўсе гэтыя падзеі, хочам нагадаць некаторыя з іх, зірнуць на апошнія 12 месяцаў, выявіўшы ў кожным найбольш значнае і прыгадаўшы яшчэ раз цудоўныя хвіліны.

Студзень

Адкрыццё дзявочага клубу “Нашы сакрэты” пры салезіянскай парафіі ў Смаргоні

studzien dziawoczy klub

17 студзеня ў араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, дзе працуюць салезіяне, адбылося адкрыццё дзявочага клубу “Нашы сакрэты”.

Ідэя паўстання клубу ўзнікла ў дзяўчынак з жадання паспрабаваць адрадзіць хрысціянскія духоўныя каштоўнасці і традыцыі сярод будучых добрых хрысціянак і сумленных жанчын нашага грамадства.

Фестываль калядных песень і пастаралак “Gloria in Excelsis Deo” ў Іўі

studzien iwie

31 студзеня ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся XVIII фестываль калядных песень і пастаралак “Gloria in Excelsis Deo”.

З-за пандэміі каранавірусу не было вялікай колькасці ўдзельнікаў і гледачоў. Удзел у фестывалі прынялі ансамблі і салісты з Іўя, Трабаў і Лаздун.

Люты

Гадавіна біскупскай сакры дапаможнага біскупа дыяцэзіі

luty rocznica sakry staniewskoego

У чарговую гадавіну прыняцця біскупскай сакры дапаможны біскуп і генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі – сёння Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі – цэлебраваў Імшу ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

За 7 гадоў апостальскага служэння іерарха дзякавалі Богу таксама выхаваўцы і навучэнцы семінарыі – тыя, з кім ён праводзіў свой паўсядзённы быт.

Сакавік

Крыжовы шлях для моладзі і жыхароў Гродна

sakawik kryzowy szlach

27 сакавіка адбылося набажэнства Крыжовага шляху для моладзі і жыхароў Гродна. У ім прынялі ўдзел дзясяткі жыхароў горада, якія пажадалі такім чынам увайсці ў перажыванне Вялікага тыдня.

Сёлета з прычыны каранавірусу не атрымалася прайсці вуліцамі горада, як гэта было ў мінулыя гады, таму набажэнства адбылося ў катэдры св. Францішка Ксаверыя.

Красавік

30-годдзе з часу заснавання Гродзенскай дыяцэзіі адзначылі ў катэдры

krasawik 30 godzie dyjacezii

13 красавіка ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне ўрачыста адзначылі 30-ю гадавіну з дня заснавання Гродзенскай дыяцэзіі і прызначэння ксяндза Аляксандра Кашкевіча яе першым біскупам.

У катэдры сабраліся святары, сёстры законныя, якія служаць у дыяцэзіі, і шматлікія вернікі Гродна, каб супольна дзякаваць Богу за дар дыяцэзіі і служэнне яе біскупа.

Май

30-годдзе сакры і 45-годдзе святарства біскупа Гродзенскага адзначылі ў Тракелях

maj jubilej biskupa

25 мая ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) святары, сёстры законныя і свецкія катэхеты супольна дзякавалі Пану за 30 гадоў існавання дыяцэзіі і служэння яе першага біскупа Аляксандра Кашкевіча i 45 гадоў з часу яго прэзбітэрскага пасвячэння.

Таксама за служэнне біскупа дзякавалі крыху пазней у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат).

Чэрвень

40-годдзе святарства арцыбіскупа Кандрусевіча адзначылі ў Адэльску

czerwień jubilej kondrusiewicza

13 чэрвеня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на сваёй малой радзіме ў Адэльску (дэканат Гродна-Захад) узначаліў адпустовую ўрачыстасць у гонар святога Антонія.

У гэты дзень іерарх дзякаваў Богу за 40-годдзе з часу прэзбітэрскага пасвячэння. Разам з ім за 50-годдзе святарства дзякаваў Пану рэзідэнт адэльскай парафіі кс. Альгіс Паўлікас.

З Гродна стартавала пілігрымка з копіямі цудадзейных абразоў

czerwien piligrymka abrazou

12 чэрвеня ў катэдральную базыліку св. Францішка Ксаверыя ў Гродне былі прывезены копіі абразоў з найбольш вядомых санктуарыяў Беларусі: у Будславе, Браславе, Брэсце, Бялынічах, Гродне, Гудагаі, Лагішыне і Тракелях.

З горада над Нёманам пачалася аўтамабільная пілігрымка ўздоўж межаў нашай краіны ў інтэнцыі з’яднання беларускага народа, за ўсіх жыхароў Беларусі, за ўмацаванне міжканфесійнага міру i хутчэйшае аднаўленне будслаўскага санктуарыя пасля пажарy.

Ліпень

Адпустовыя ўрачыстасці ў Тракелях

lipień uroczystosc trokiele

10-11 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбыліся адпустовыя ўрачыстасці. Сёлета яны праходзілі пад дэвізам “Марыя, у Табе наша надзея”.

Заключную святую Імшу ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, які ў першы раз наведаў гэты санктуарый.

Упершыню адзначылі Сусветны дзень дзядуляў, бабуль і пажылых людзей у Каменцы

lipień kamienka

25 ліпеня ў Паўсюдным Касцёле ўпершыню адзначаўся Сусветны дзень дзядуляў, бабуль і пажылых людзей. Яго ўстанавіў Папа Францішак, жадаючы нагадаць пра тых, хто стаяў ля нашых вытокаў і пра каго сёння часта забываюць у грамадстве.

У Доме міласэрнасці ў Каменцы (Шчучынскі дэканат) з удзелам біскупа Аляксандра Кашкевіча адбыліся галоўныя ў Гродзенскай дыяцэзіі святкаванні гэтага дня.

Жнівень

Першыя агульнабеларускія рэкалекцыі для сясцёр законных адбыліся ў Росі

zniwien rekolekcje siostr ros

З 1 па 7 жніўня пры санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Езуса Журботнага ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) прайшлі першыя ў Беларусі супольныя рэкалекцыі для сясцёр з розных манаскіх кангрэгацый, якія працуюць у нашай краіне.

Духоўныя практыкаванні былі арганізаваны па ініцыятыве Рады Каардынацыйнай групы вышейшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі,

100-годдзе з часу заснавання Кангрэгацыі Сясцёр Кармэлітак Дзіцяткі Езуса адзначылі ў Адамавічах

zniwien jubilej karmelitanki

14 жніўня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат) адзначылі юбілей 100-годдзя з часу заснавання Кангрэгацыі Сясцёр Кармэлітак Дзіцяткі Езуса і 30-годдзя служэння кармэлітак у Беларусі.

На ўрачыстай Імшы падзякі прысутнічалі ўсе сёстры кармэліткі, якія служаць у Беларусі. Сёння ў краіне тры кляштары гэтай супольнасці: у Гродзенскай дыяцэзіі ў Адамавічах і Гудагаі і ў Пінскай дыяцэзіі ў Брэсце.

Верасень

Благаслаўленне адноўленага аргана ў лідскай Фары

wierasien blagaslaulennie argana

11 верасня ў фарным касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі благаславіў адноўлены арган.

Гэты арган – апошні музычны інструмент, зроблены на тэрыторыі нашай краіны ў міжваенны перыяд.

30-годдзе служэння на Беларусі сясцёр салезіянак адзначылі ў Смаргоні

wierasien jubilej salezjanek

19 верасня ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адсвяткавалі 30-гадовы юбілей прысутнасці на Беларусі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў – сясцёр салезіянак.

Святкаванне пачалося ўрачыстай Імшой, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

Кастрычнік

25-годдзе з часу асвячэння касцёла ў Астрыне

kastrycznik astryno

3 кастрычніка, у адпустовую ўрачыстасць, у парафіі св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ў Астрыне (Шчучынскі дэканат) адзначылі 25-годдзе з часу пабудовы і асвячэння мясцовага касцёла, які мае тытул Божай Міласэрнасці.

Парафія ў Астрыне была створана ў 1992 г., касцёл пабудаваны праз чатыры гады і асвячаны 12 верасня 1996 г.

Асвячэнне капліцы, крыжа і зямлі пад будаўніцтва касцёла ў Лідзе

kastrycznik poswiecenie placu krzyza kaplicy lida

10 кастрычніка ў лідскім мікрараёне Паўднёвы біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў зямлю пад будаўніцтва новага касцёла, крыж і капліцу, якая будзе часовым месцам малітвы вернікаў новай парафіі святога Юзафа і благаслаўлёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка.

Парафія атрымала дзяржаўную рэгістрацыю ў 2017 годзе. Вернікі спадзяюцца, што хутка будзе пабудаваны касцёл, які стане месцам іх сустрэчы з Богам.

Лістапад

100-годдзе служэння на Беларусі сясцёр Кангрэгацыі Дачок Марыі Беззаганнай адзначылі ў Лідзе

listapad jubilej siostrdaczok maryi

21 лістапада ў касцёле Святой Сям’і ў Лідзе адзначылі 100-годдзе служэння сясцёр Кангрэгацыі Дачок Марыі Беззаганнай на Беларусі.

Сёстры гэтай супольнасці вядуць апостальскую дзейнасць у Лідзе, а таксама ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Свіры.

Асвячэнне зямлі пад будаўніцтва новага касцёла ў Гродне

listapad poswiecenie ziemi baranowicze

21 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у мікрараёне Баранавічы ў Гродне біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў зямлю пад будаўніцтва новага касцёла і крыж.

На месцы, дзе будзе ўзведзены касцёл благаслаўлёнай Мар’яны, адбылася першая святая Імша ў намёце, якую ўзначаліў біскуп Кашкевіч.

Снежань

Прызначаны новы генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі

sniezan wikariusz generalny

7 снежня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў кс. канонікa Аляксандра Мацкевіча генеральным вікарыем дыяцэзіі.

Ксёндз Мацкевіч, які з’яўляецца таксама канцлерам біскупскай курыі ў Гродне, замяніў на пасадзе генеральнага вікарыя біскупа Юзафа Станеўскага, прызначанага арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.

150-гадовы юбілей касцёла ў Квасоўцы

sniezan jubilej kwasouka

8 снежня, у адпустовую ўрачыстасць, у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы (дэканат Гродна-Захад) адзначылі 150-годдзе з часу пабудовы парафіяльнай святыні.

На Эўхарыстыі ўдзельнікі ўспаміналі ў малітвах усіх будаўнікоў, ахвярадаўцаў і дабрадзеяў гэтага касцёла, душпастыраў, якія паўтара стагоддзя клапаціліся пра духоўнае жыццё ў парафіі, і верны народ, сваіх продкаў, якія дбалі пра матэрыяльнае захаванне сваёй святыні.

Гэта толькі некаторыя важныя падзеі, якія мелі месца ў Касцёле на Гродзешчыне ў 2021 г. Трэба падкрэсліць таксама, што манаскія супольнасці па меры сваіх магчымасцяў і з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі арганізоўвалі розныя мерапрыемствы. Варты ўвагі, напрыклад, Першы агульнабеларускі з’езд сем’яў Асацыяцыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, які летам прайшоў у Навагрудку.

Тэалагічны каледж імя св. каралевіча Казіміра ў Гродне скончылі 7 чалавек, якія, напэўна, будуць служыць пры парафіях на тэрыторыі нашай дыяцэзіі, катэхізуючы і дапамагаючы ў душпастырстве.

Было і шмат іншых падзей, якія, безумоўна, упісаліся ў гісторыю дыяцэзіі і прынеслі плён узрастання веры ў сэрцах людзей.

Няхай будзе падзяка Богу за ўсё дабро, якое атрымаў наш Касцёл і нашы вернікі! Няхай будзе падзяка Яму за ўсё, што атрымаў кожны з нас! Маем надзею, што новы год, які набліжаецца вялікімі крокамі, прынясе больш радасці, мы зноў будзем нармальна функцыянаваць, сустракацца і дзяліцца верай. Беражыце сябе! Дай, Божа, нам усім ласку здароўя!

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі