Skip to main content

Крыжовы шлях для моладзі прайшоў у Гродне

kryzowy szlach 3727 сакавіка адбылося набажэнства Крыжовага шляху для моладзі і жыхароў горада Гродна. У ім прынялі ўдзел дзясяткі жыхароў горада, якія пажадалі такім чынам увайсці ў перажыванне Вялікага тыдня.

Крыжовы шлях распачаў душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі кс. канонік Антоні Грэмза. Ён нагадаў, што першы тэатралізаваны Крыжовы шлях вуліцамі горада адбыўся ў 2009 годзе.

“У гэтым годзе не атрымалася пайсці вуліцамі горада з прычыны каранавірусу, але сабраліся ў галоўнай святыні горада, каб разам прайсці і перажыць Крыжовы шлях”, – адзначыў святар.

Падчас набажэнства вернікі разважалі над Мукай Езуса Хрыста і ўласным жыццём, над тым, што ў ім трэба змяніць і што можа надаць яму правільны кірунак і сэнс.

Разважанні чытала моладзь гродзенскіх парафій. Набажэнства ўпрыгожваў спевам гурт моладзевага душпастырства Гродна “OPEN”.

kryzowy szlach 29

Крыж неслі прадстаўнікі розных парафій горада.

Гэтае набажэнства з’яўляецца своеасаблівымі ўводзінамі ў атмасферу Вялікага тыдня і традыцыйна праходзіць у суботу вечарам перад Пальмовай нядзеляй – нядзеляй Мукі Пана.

На заканчэнне Крыжовага шляху святары раздалі прысутным Апостальскую адгартацыю Папы Францішка “Christus Vivit”.