Skip to main content

Акцыя на тэму бяспекі на дарозе прайшла пры падтрымцы таварыства “Caritas” у гродзенскай парафіі

flikery 12

У нядзелю 26 кастрычніка ў гродзенскай парафіі Святога Духа прайшла акцыя, прысвечаная бяспецы на дарозе.

У акцыі ўдзельнічалі валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства “Caritas” у Гродне, арганізавана яна была Гродзенскай дыяцэзіяй пры падтрымцы таварыства “Caritas”.

У межах акцыі дарослым і дзецям пасля святой Імшы былі ўручаны флікеры. “Ад гэтых маленькіх агеньчыкаў бяспекі, што нагадваюць пра важнасць бачнасці на дарозе і пра клопат, сэрцы прысутных напоўніліся святлом і цеплынёй, нягледзячы на шэрае надвор’е”, – паведамляюць прадстаўнікі дабрачыннага таварыства.

Асаблівым момантам у ходзе акцыі стала прафілактычная размова на тэму дзіцячай бяспекі на дарозе, якую правялі супрацоўнікі ДАІ. Яны распавялі ў даступнай форме пра правілы паводзін на вуліцы, важнасць выкарыстання святлоадбівальных элементаў і адказнасць дарослых за бяспеку малых.

“Шчырая падзяка ўсім, хто адгукнуўся на заклік і далучыўся да добрай справы. Няхай Бог благаславіць кожнага за адкрытасць, спагаду і жаданне несці святло іншым”, – кажуць прадстаўнікі таварыства “Caritas”.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі