Skip to main content

Ксёндз Андрэй Скамарошка прызначаны прэфектам гродзенскай семінарыі

pryznaczenni 15

29 кастрычніка біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй прызначыў новага прэфекта Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Ім стаў кс. Андрэй Скамарошка, да гэтага часу вікарый лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа і катэхетычны візітатар Лідскага дэканату.

Да сваіх новых абавязкаў святар прыступіць 10 лістапада.

Біскуп падзякаваў ксяндзу Андрэю за ранейшае служэнне і ўдзяліў пастырскае благаслаўленне на выкананне новых адказных абавязкаў, якія заключаюцца ў фармацыі будучых святароў.

photo 2025 10 29 16 30 28

Да ксяндза Андрэя прэфектам гродзенскай семінарыі быў кс. Ян Раманоўскі. Ён стаў яе рэктарам пасля таго, як ранейшага рэктара, кс. каноніка Віталія Вайцяхоўскага, біскуп Гродзенскі прызначыў пробашчам ашмянскай парафіі св. Міхала Арханёла – на месца раптоўна памерлага кс. Яна Варанецкага, – і адміністратарам парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Анёлаў Ахоўнікаў у Анжадаве (Ашмянскі дэканат).

Ксёндз Андрэй Скамарошка нарадзіўся 18 ліпеня 1991 г., паходзіць з гродзенскай парафіі  Адшукання Святога Крыжа. Прэзбітэрскае пасвячэнне, удзеленае біскупам Аляксандрам Кашкевічам, прыняў 4 чэрвеня 2016 г. у гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя.

У 2024 г. абараніў доктарскую дысертацыю па тэалогіі “Евангелізацыйнае вымярэнне літургіі Праваслаўнай Царквы”, падрыхтаваную ў Вармінска-Мазурскім універсітэце ў Ольштыне (Польшча).

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі