
28 кастрычніка Спецпасланнік Папы Льва XIV, Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў, кардынал Клаўдыё Гуджэроці перад сваім вяртаннем у Рым пасля ўдзелу ў галоўных урачыстасцях з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі сустрэўся з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандрам Аляксеевічам Румакам.
Паводле інфармацыі афіцыйнай старонкі Апарата Упаўнаважанага belarus21.by, бакі абмяняліся меркаваннямі аб ролі рэлігіі ў развіцці дыялогу паміж краінамі, дзейнасці Рыма-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, перспектывах далейшага супрацоўніцтва дзяржавы і Касцёла.
Падчас сустрэчы высокі госць адзначыў зацікаўленасць у стварэнні далейшых умоў для развіцця Касцёла ў Беларусі.
