Skip to main content

вернікі - Гродзенская дыяцэзія

Увядзенне новага пробашча ў пасаду адбылося ў лідскай парафіі Святой Сям’і

new prob lida 115 лістапада ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе быў уведзены ў пасаду новы пробашч кс. Руслан Мазан. Новага пробашча ўвёў у пасаду дэкан Лідскага дэканату кс. Андрэй Роўба CRL.

Ксёндз Руслан Мазан добра вядомы гэтай парафіі, бо пяць гадоў быў у ёй рэзідэнтам і вікарыем.

new prob lida 3

Новага пробашча ад імя касцёльнага камітэту і ўсёй парафіі прывітаў прэзэс.

У прысутнасці шматлікіх вернікаў парафіі дэкан зачытаў дэкрэт біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на дзвюх мовах аб прызначэнні новага пробашча. Затым кс. Руслан Мазан прынёс перад дэканам абяцанні, што будзе як мага лепш служыць парафіяльнай супольнасці Святой Сям’і, а праз гэта і ўсяму Касцёлу на Гродзеншчыне. Пасля кс. Андрэй Роўба ўручыў яму ключы ад парафіяльнай святыні.

Новапрызначаны пробашч узначаліў святую Імшу і прамовіў гамілію. Падчас Эўхарыстыі ён урачыста вызнаў веру.

Напрыканцы Імшы новы пробашч звярнуўся да вернікаў з падзякай за прывітанне і цёплае прыняцце ў парафіяльную супольнасць. Ён узгадаў вялікія намаганні свайго спачылага папярэдніка кс. каноніка Юзафа Ганьчыца ў будаванні парафіяльнай сям’і і заахвоціў працягваць гэтую сумесную працу, “каб адпавядаць тытулу парафіі і быць сапраўднай парафіяльнай сям’ёй”.

new prob lida 2

Aндрэй Юхнік

 

У першай у Беларусі парафіі святога Яна Паўла ІІ з удзелам біскупа Касабуцкага адзначылі адпустовую ўрачыстасць

2020 10 22 smargon 01722 кастрычніка ў парафіі святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага адзначылі адпустовую ўрачыстасць.

У Адамавічах павіншавалі адданага Касцёлу парафіяніна з 90-годдзем

stefan 420 верасня ў парафіi Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат) адбылася святая Імша ў інтэнцыі Стэфана Ядкоўскага, які шмат гадоў быў сакрыстыянінам у гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім). Эўхарыстыя цэлебравалася з нагоды яго 90-годдзя.

“Каб была моцная духам ”. Малітва за Беларусь адбылася ў Гродне

brygidki malitwa 35На малітву ў інтэнцыі шчаслівай будучыні для Беларусі сабраліся вернікі Гродна 19 верасня ў пабрыгіцкім касцёле. Ініцыятарамі адмысловага набажэнства стала група моладзі з мясцовага душпастырства “Open”. Арганізаваць св. Імшу ў інтэнцыі нашай краіны моладзь падштурхнуў грамадска-палітычны крызіс і сітуацыя з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, якому было адмоўлена ў вяртанні на Радзіму.

Дзеці з Іўя пасля Першай Камуніі здзейснілі пілігрымку падзякі ў Тракелі

iue trakeli 45 верасня ў дзяцей з парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі, якія нядаўна прыступілі да Першай Камуніі, заканчваўся “Белы тыдзень”, як называецца тыдзень пасля яе прыняцця. У гэты дзень дзеці разам з пробашчам парафіі кс. Янам Гавецкім здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.

З Гродна ў Браслаў у інтэнцыі нашай краіны: чарговая індывідуальная пілігрымка законных і свецкіх асобаў

braslau 25З 10 па 15 жніўня невялікая група з Гродна арганізавала індывідуальную пілігрымку на роварах у санктуарый Віцебскай дыяцэзіі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе.

Духоўныя ініцыятывы навагрудскіх вернікаў аб супакоі, згодзе, прабачэнні і справядлівасці ў Беларусі

adaracyja nv 2Гэтыя вельмі неспакойныя дні натхнілі вернікаў парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку да духоўнай абароны нашай краіны. У сувязі са складанай, даволі напружанай сітуацыяй у грамадстве на працягу тыдня адбыўся шэраг малітоўных ініцыятыў з верай, што будучыня нашай краіны і Касцёла знаходзіцца толькі ў руках Божага Провіду.

Адпустовая ўрачыстасць з удзелам біскупа Гродзенскага адбылася ў Сапоцкіне

sapockina s 7215 жніўня парафія ў Сапоцкіне адзначала адпустовую ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень вернікі таксама дзякуюць Богу за сёлетнія плёны, якія дала зямля.

Біскуп Кашкевіч ва ўрачыстасць Маці Божай Кангрэгацкай: верна пойдзем праз жыццё за нашым Панам

kangregackaja 345 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў вячэрнюю святую Імшу ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя на заканчэнне сёлетніх урачыстасцяў у гонар Маці Божай Кангрэгацкай – Апякункі студэнтаў і Заступніцы города над Нёманам.

Моладзь з Іўя здзейсніла роварную пілігрымку на месца гібелі навагрудскіх сясцёр назарэтанак

rowary iue 311 жніўня 1943 г. манахіні Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта былі расстраляны ў Батароўскім лесе каля Навагрудка. З гэтай нагоды 31 ліпеня ў лесе адбылася святая Імша.

Адпустовая ўрачыстасць у гонар св. Ганны адбылася ў Лаздунах

lazduny 426 ліпеня ў парафіі святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах (Іўеўскі дэканат) святкавалі ўрачыстасць св. Яўхіма і св. Ганны. Абраз святой Ганны знаходзіцца ў лаздунскім касцёле і ўшаноўваецца вернікамі.

“Сустрэчу з Маці” правялі вернікі іўеўскай парафіі ў Тракелях

iue tr 65Цёплым суботнім вечарам 25 ліпеня вернікі іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла сабраліся каля цудадзейнага абраза Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).

Вернікі Залесся прывіталі новага пробашча

zalesse 3119 ліпеня падчас нядзельнай Эўхарыстыі адбылося прывітанне новага пробашча вернікамі капліцы Маці Божай Вастрабрамскай у Залессі (Смаргонскі дэканат).

У Навумавічах у індывідуальным парадку ўшанавалі памяць ахвяраў Другой сусветнай вайны

pil nv 3218 ліпеня вернікі Гродна і ваколіц, у першую чаргу маладыя людзі, у індывідуальным парадку вырашылі ўшанаваць памяць усіх жыхароў Гродна і Ліпска, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны.

Iндывідуальная пілігрымка з Гродна ў Рось: гэта не цікавае баўленне часу, а патрэба сэрца

ros ind 6012-13 ліпеня невялікая група духоўных асобаў і вернікаў з Гродна арганізавала індывідуальную пілігрымку на роварах з Гродна ў дыяцэзіяльны санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі (Ваўкавыскі дэканат).