12 ліпеня падчас святой Імшы на пасаду пробашча парафii св. Мiхала Арханёла ў Смаргоні ўступіў кс. Павел Шчарбiцкi SDB.
На ўрачыстасці былі прысутныя Рэгіянальны настаяцель Таварыства св. Францішка Сальскага ў Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB, дэкан Смаргонскага дэканату кс. канонік Леанард Станкоўскі і салезіяне з супольнасці Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Смаргоні.
Парафіяне прывіталi новага пробашча сардэчнымi віншаваннямi i паабяцалi памятаць у малітве. Дзеці паказалі тэатральную сцэнку, а моладзь, салезіяне-супрацоўнікі, прадстаўнікі асацыяцыі ADMA і мноства суполак выказалі свае віншаванні. Ксёндз Павел у сваю чаргу паабяцаў служыць парафіі словам і справай.
У гаміліі, якую прамовіў пробашч, была падкрэслена думка, што Бог скіроўвае сваё слова да кожнага чалавека. Нават калі тры чацвёртыя зерня змарнаваныя, заўсёды ёсць адна чацвёртая, якая можа прынесці вялікі плён, таму ніколі не трэба спыняцца ў духоўным развіцці, адзначыў святар, нагадаўшы, што “зерне – гэта Божае слова, а сейбіт –Хрыстус; кожны, хто знойдзе Яго, будзе жыць навекі”.
Парафіяне жадаюць ксяндзу Паўлу поспехаў у выкананні новых абавязкаў і памятаюць у малітве.
Віялета Андрушкевіч