5 верасня ў дзяцей з парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі, якія нядаўна прыступілі да Першай Камуніі, заканчваўся “Белы тыдзень”, як называецца тыдзень пасля яе прыняцця. У гэты дзень дзеці разам з пробашчам парафіі кс. Янам Гавецкім здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.
У пілігрымцы ўдзельнічалі 62 дзіцяці. Ім спадарожнічалі бацькі.
У Тракелях яны дзякавалі за дар Эўхарыстыі, маліліся за бацькоў і тых, хто далучыўся да падрыхтоўкі і арганізацыі ўрачыстасці іх Першай Камуніі. Ксёндз Ян Гавецкі цэлебраваў у дыяцэзіяльным санктуарыі святую Імшу, пасля якой вернікі арганізавалі пікнік на прыгожай прыкасцёльнай тэрыторыі.
Аўтобусныя пілігрымкі дзяцей у хуткім часе пасля іх Першай Камуніі мае ўжо традыцыйны характар у іўеўскай парафіі. Таксама сёлета там былі арганізаваны дзве роварныя пілігрымкі ў Тракелі і парафіяльная “сустрэча ў Маці”.
Рaман Ярмош