Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

У Навумавічах у індывідуальным парадку ўшанавалі памяць ахвяраў Другой сусветнай вайны

20 Ліпеня 2020
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 20 Ліпеня 2020

pil nv 3218 ліпеня вернікі Гродна і ваколіц, у першую чаргу маладыя людзі, у індывідуальным парадку вырашылі ўшанаваць памяць усіх жыхароў Гродна і Ліпска, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны.

На гэты раз у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй не адбылося дыяцэзіяльных урачыстасцяў, якія праходзілі кожны год, таму вернікі маленькімі групамі накіроўваліся на месцa спачыну расстраляных на фартах у Навумавічах каля Гродна. Як адзначаюць гісторыкі, у агульных магілах на гэтых фартах знайшло спачын больш за 3 тысячы чалавек. Найперш гэта былі эліты грамадства: інтэлігенцыя, дзяржаўныя кіраўнікі, духавенства, грамадскія дзеячы.

Там была расстраляна Мар’яна Бярнацкая, якая была беатыфікавана 13 чэрвеня 1999 г., Папам Янам Паўлам ІІ у Варшаве сярод 108 благаслаўлёных мучанікаў Другой сусветнай вайны. Таксама былі прынялі смерць як заложнікі трое гродзенскіх святароў: кс. Юстын Скакоўскі, капелан сясцёр назарэтанак і прэфект школ, кс. Казімір Шыпіла, вікарый фарнай парафіі, і а. Дыянізій Клімчак, францішканін, гвардыян гродзенскага кляштара.

pil nv 24

У Навумавічах спачылі таксама гродзенскі віцэ-прэзідэнт Раман Савіцкі, выбітны біёлаг і заснавальнік гродзенскага заапарку Ян Каханоўскі, выкладчыкі настаўніцкай гімназіі Юзаф Ванатоўскі, Францішак Данько, Зыгмунт Мразоўскі і шмат іншых людзей.

Адной з груп, якія сёлета індывідуальна наведалі навумавіцкі лес, была моладзь з катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. З прыкладна 25 маладых людзей хтосьці ішоў пешкі, а хтосьці прыехаў на ровары. Дапамагаў моладзі ў падрыхтоўцы i рэалізацыі гэтай індывідуальнай ініцыятывы вікарый парафіі кс. Андрэй Каўшук.

“Пілігрымка для нас з’яўляецца асаблівым дарам Божым, які мы з радасцю прымаем. Мы вельмі рады, што з Божай дапамогай змаглі гэта зрабіць”, – дзеліцца ўдзельнік пілігрымкі Мікіта Лапушак.

Усе вернікі, якія наведалі ў гэты дзень фарты, маліліся ў адной інтэнцыі – каб Бог захаваў свет ад войнаў, голаду, агню i эпідэміi, каб ніколі больш не паўтараліся такія падзеі, калі ў нявіннага чалавека адбіраецца найвялікшы дар, які ён мае, – жыццё.

pil_nv_21 Download pil_nv_21
pil_nv_22 Download pil_nv_22
pil_nv_23 Download pil_nv_23
pil_nv_24 Download pil_nv_24
pil_nv_25 Download pil_nv_25
pil_nv_28 Download pil_nv_28
pil_nv_29 Download pil_nv_29
pil_nv_30 Download pil_nv_30
pil_nv_31 Download pil_nv_31
pil_nv_32 Download pil_nv_32
pil_nv_33 Download pil_nv_33
pil_nv_34 Download pil_nv_34

Кс. Юрый Марціновіч

 

0
  • #бл. Мар'яна Бярнацкая (5)
  • #Навумавічы(3)
  • #вернікі(60)
  • #Гродзенская дыяцэзія(123)
  • #пілігрымка(23)
  • #святыя(27)
Створана 20 Ліпеня 2020
Абноўлена 20 Ліпеня 2020
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя