Skip to main content

моладзь - Гродзенская дыяцэзія

Сустрэча моладзі дыяцэзіі адбылася ў Тракелях

ddm 5720-21 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбылася сустрэча моладзі Гродзенскай дыяцэзіі пад дэвізам “Марыя паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды”.

У санктуарыі сабралося каля 200 маладых людзей з розных куткоў дыяцэзіі. Пасля вялікага перапынку ў сувязі з пандэміяй гэта была першая падобная сустрэча.

Дні ў яе межах былі напоўнены малітвамі, адарацыямі, была забаўляльная праграма і канцэрт гурта “Open”.

ddm 51

Віктар Салдацэнкабыў на мерапрыемстве першы раз, ён прыехаў з гродзенскай парафіі Маці Божай Міласэрнасці (Аўгустовак). Хлопец падзяліўся ўражаннямі: “Больш за ўсё спадабалася начная адарацыя, калі Пан Езус знаходзіўся каля нас. Неверагодная атмасфера: кранальнае разважанне, спевы пад гітару і мы ўсе разам каля Найсвяцейшага Сакрамэнту”.

ddm 38

Віктар дзякуе ўсім арганізатарам сустрэчы. “Гэта былі лепшыя два дні ў маім жыцці”, – падсумоўвае ўдзельнік.

Салістка гурта “Open” Ганна Таўрэль была на днях моладзі шмат разоў, пачынаючы з 2010 года. У Тракелях яна спявала на Імшах і адарацыях.

ddm 71

“Не атрымалася паўдзельнічаць ва ўсёй праграме, бо былі рэпетыцыі, але паглядзела іншымі вачыма, як праходзяць такія мерапрыемствы. Былі бачныя адкрытасць, радасць і дабрыня, – дзеліцца Ганна. – Трошкі хвалявалася за нас (гурт), бо такая адказнасць была ўпершыню, але з дапамогай Маці Божай у сэрцы з’явіўся супакой і ўсе разам праслаўлялі Бога спевам і ігрой”.

Маладыя вернікі з запалам у вачах развучвалі танцы, маліліся, слухалі канферэнцыі на тэму “Пяць таямніц жыцця Марыі”.

ddm 39

Незвычайным на сустрэчы было тое, што начлег быў у намётах, а ўвечары першага дня моладзь сабралася ля вогнішча.

Завяршэннем была супольная Эўхарыстыя, якую цэлебраваў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.

ddm 68

Ва ўдзельнікаў засталося мноства эмоцый, зарад бадзёрасці духу, новыя знаёмствы і шмат фотаздымкаў на памяць.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

 

Імшой, якую цэлебраваў арцыбіскуп Кандрусевіч, завяршылася сустрэча моладзі ў Тракелях

kondrusewicz ddm 220-21 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбыліся чарговыя Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзііпад дэвізам “Марыя паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды” (пар. Лк 1, 39). У іх межах заключную Імшу ўзначаліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.

На пачатку Эўхарыстыі іерарх падкрэсліў радасць сустрэчы з моладдзю, якая, па словах св. Яна Паўла ІІ, з’яўляецца надзеяй свету і Касцёла. Арцыбіскуп дадаў, што, каб быць такой, яна павінна будаваць сваю будучыню на евангельскіх каштоўнасцях, па прыкладу Марыі згаджацца з Божай воляй і несці іншым Добрую вестку Евангелля.

У гаміліі, зыходзячы з евангельскага аповеду аб наведванні Марыяй Альжбеты, арцыбіскуп засяродзіў увагу на Марыі як слузе Бога і бліжняга. Згадзіўшыся з Божай прапановай быць Маці Збаўцы, Марыя паспяшыла ў дом Альжбеты, каб дапамагчы ёй. Гэта была сустрэча не толькі дзвюх благаслаўлёных жанчын, але таксама яшчэ не народжаных Езуса і Яго папярэдніка св. Яна Хрысціцеля, выбаўленага ад першароднага граху.

kondrusewicz ddm 1

Па словах арцыбіскупа, аповед пра звеставанне і адведзіны Марыяй Альжбеты ставіць перад сучасным чалавекам шмат пытанняў.

“Каму сёння давярае чалавек? Богу ці самому сабе, развіццю навукі, тэхналогіі, медыцыны, культуры, эканомікі, дыпламатыі, войску і гэтак далей? На вялікі жаль, яны становяцца яго ідаламі і ён сам усё часцей жыве так, як быццам Бога няма. Але Бог не памёр і не пайшоў на пенсію. Ён быў, ёсць і будзе. Дзейнічаў, дзейнічае і будзе дзейнічаць.

Таму, адмаўляючыся ад Бога, недапушчальна другі раз наступаць на тыя ж самыя граблі, як гэта было не раз у гісторыі чалавецтва. Недапушчальна адварочвацца ад Яго і звяртацца да злога духа, што праяўляецца ў непамерным імкненні да матэрыяльных каштоўнасцяў, улады, амаральных задавальненняў; разбурэнні створанага Богам інстытуту сям’і; злачынстве супраць Божага дару жыцця; непашане да годнасці чалавека як Божага стварэння”, – на гэта звярнуў увагу іерарх.

kondrusewicz ddm 3

Езус кажа, як нагадаў арцыбіскуп, што прыйшоў кінуць агонь на зямлю і даць зямлі не супакой, а раздзяленне. Гаворка ідзе пра агонь веры, які загарэўся ў душы падчас хросту і ўмацаваўся падчас канфірмацыі, патлумачыў іерарх.

Ён адзначыў, што шмат людзей не ведае Хрыста або забыліся пра Яго, і задача моладзі – несці Хрыста ў секулярны свет. Іерарх заклікаў “не быць маладымі пенсіянерамі”, “не зацыклівацца толькі на чатах паміж сабой”, несці Евангелле сваім аднагодкам і ўсяму свету, выкарыстоўваючы медыйны патэнцыял.

“Езус уносіць падзел у свет, бо абвяшчае заўсёды актуальнае і дзейснае Божае слова. Прычына падзелу ў тым, што адны яго слухаюць, а іншыя – не. Хрысціянства не будзе здаровым, пакуль у ім не будзе месца для прароцкага супрацьстаяння злоўжыванням у нашым жыцці, – адзначыў арцыбіскуп. – Наш абавязак па прыкладзе Хрыста – прамаўляць і дзейнічаць з прароцкай адвагай, нават калі гэта вядзе да падзелу. На самой справе падзел з’яўляецца благаслаўленнем, бо схіляе да рахунку сумлення з мэтай пераходу нашага жыцця на рэйкі Евангелля”.

kondrusewicz ddm 4

Прыкладам іерарх назваў Марыю, дадаўшы, што праз наведванне Ёю Альжбеты рэалізуецца Яе пакліканне ісці новай дарогай, па якой вядзе Бог. Усё ў Яе жыцці “з’яўляецца такой паспешнасцю, якая вынікае з усведамлення, што Бог на першым месцы”.

У канцы гаміліі арцыбіскуп запрасіў да алтара маладых людзей рознага ўзросту і прапанаваў ім памяняцца абуткам і прайсціся. Гэта было складанае выпрабаванне, не ўсе маглі ісці ў чужым абутку, які не падыходзіў па памерах.

Зыходзячы з гэтага, іерарх заклікаў моладзь не паддавацца прапановам шчасця без Бога, “не змяняць абутку сваёй хрысціянскай веры”, заставацца вернымі ёй, каб быць апосталамі нашага часу, прыкладам свайго жыцця падтрымліваць агонь веры ў грамадстве, не баяцца, што свет не прымае праўды Евангелля, “бо толькі яна робіць свабоднымі і здольнымі будаваць новую шчаслівую рэчаіснасць”.

Кусташ санктуарыя кс. канонік Юрый Бяганскі на заканчэнне падзякаваў усім арганізатарам гэтай сустрэчы на чале з душпастырам моладзі Гродзенскай дыяцэзіі кс. Антоніем Грэмзам.

Кусташ выказаў радасць ад таго, што Дні моладзі праходзяць ля ног Каралевы сем’яў у Тракелях, а таксама заахвоціў наведваць гэтае асаблівае месца на працягу года.

kondrusewicz ddm 6

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

 

Біскуп Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі моладзі гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля

dzewiatouka 4913 кастрычніка Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі наведаў парафіяльную супольнасць Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка).

Душпастырству студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” у Гродне споўнілася 15 гадоў

open15 668 кастрычніка Акадэмічнае душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” у Гродне адзначыла 15-годдзе існавання. З гэтай нагоды ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім) адбыліся ўрачыстасці падзякі за дар гэтай супольнасці, да якой належаць маладыя людзі, якія жадаюць разам узрастаць у дасканаласці.

Сакрамэнт канфірмацыі ў адпустовую ўрачыстасць св. Францішка адбыўся ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай

franc kanf 584 кастрычніка ў касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар св. Францішка Асізскага. Таксама ў гэты дзень група вернікаў парафіяльнай супольнасці прыняла сакрамэнт хрысціянскай сталасці.

Саракагадзіннае набажэнства, канфірмацыя, дажынкі і працэсія: парафія ў Іўі адзначыла ўспамін святога Францішка

iue kanf 664 кастрычніка Рыма-Каталіцкі Касцёл успамінае святога Францішка, заступніка навакольнага асяроддзя і аднаго з апекуноў парафіі ў Іўі. У адным з алтароў парафіяльнага касцёла знаходзіцца абраз святога, датаваны 1784 годам.

На Шчучыншчыне распачынаецца Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES!

beautiful 4863326 640Міжнародны праект YES! – “Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі” рэалізуецца дабрачынным каталіцкім таварыствам Caritas Беларусь па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) з мэтай павышэння ўзроўню жыцця маладых беларусаў ва ўзросце 18-35 гадоў, якім патрабуецца падтрымка.

“Каб была моцная духам ”. Малітва за Беларусь адбылася ў Гродне

brygidki malitwa 35На малітву ў інтэнцыі шчаслівай будучыні для Беларусі сабраліся вернікі Гродна 19 верасня ў пабрыгіцкім касцёле. Ініцыятарамі адмысловага набажэнства стала група моладзі з мясцовага душпастырства “Open”. Арганізаваць св. Імшу ў інтэнцыі нашай краіны моладзь падштурхнуў грамадска-палітычны крызіс і сітуацыя з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, якому было адмоўлена ў вяртанні на Радзіму.

Біскуп Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі моладзі лідскай Фары

lida kanf 6914 верасня стаў асаблівым днём для лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара): акрамя таго, што адзначалася парафіяльная ўрачыстасць, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў групе моладзі сакрамэнт канфірмацыі.

Mалітва на распачацце навучальнага і катэхетычнага года адбылася ў гродзенскай парафіі Святога Духа

alszanka szkola 56 верасня, у першую нядзелю восені, як і кожны год, у парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) благаслаўляліся школьныя прылады. У гэты дзень у парафію прыбыў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Моладзь лідскай Фары падзякавала Богу за адпачынак і папрасіла благаслаўлення на навучальны год

59lOEALMXbY29 жніўня для моладзі лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) адбылася традыцыйная святая Імша на заканчэнне лета, падчас якой кс. Раман Вайцяховіч асабліва маліўся аб Божым благаслаўленні для школьнікаў і студэнтаў на новы навучальны год.

Біскуп Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў лідскай парафіі Святой Сям’і

lida kanf 21 6922 жніўня ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам гэтай супольнасці. Сямю дарамі Духа Святога былі ўзбагачаны 140 чалавек, з якіх большасць склалі маладыя людзі.

Сімвалічная пешая пілігрымка з Гродна ў Рось: няхай плёны будуць нашмат большымі, чым тыя, якія былі бачныя

grodno ros 237-8 жніўня адбылася XIX пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі. З-за эпідэміі каранавірусу сёлетняя пілігрымка адбылася ў вельмі сціплым і сімвалічным складзе.

Моладзь з Іўя здзейсніла роварную пілігрымку на месца гібелі навагрудскіх сясцёр назарэтанак

rowary iue 311 жніўня 1943 г. манахіні Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта былі расстраляны ў Батароўскім лесе каля Навагрудка. З гэтай нагоды 31 ліпеня ў лесе адбылася святая Імша.

Aдпачынак разам з духоўнымі заняткамі: рэкалекцыі нa байдарках

bajdarki 2810-12 ліпеня для ўдзельнікаў Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі Open Гродзенскай дыяцэзіі, маладых сем’яў, якія выйшлі з гэтага душпастырства, і ўдзельнікаў евангелізацыйнага курсу “Альфа” адбыліся рэкалекцыі на байдарках.