27 жніўня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адбылася акцыя “Збярэм дзяцей са шматдзетных сем’яў у школу”.
Вернікі парафіі на працягу двух тыдняў збіралі патрэбныя для школьнікаў канцылярскія тавары: сшыткі, ручкі, пэндзлікі, алоўкі, фарбы і шмат іншага.
Затым моладзь разам з сястрой Галінай Занеўскай CSFN склала падарункі ў школьныя заплечнікі, якія будуць перададзены на тэрыторыі гэтай парафіі дзецям, што знаходзяцца ў патрэбе. А ўжо на пачатку навучальнага года дзеці атрымаюць сваю маленькую радасць.
Арганізатары акцыі лічаць, што яна стане яшчэ адной з добрых традыцый лідскай парафіі.
Дзіяна Бранчэль