Skip to main content

Рэкалекцыі для дзяўчат прайшлі ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці

rek dz dz 3З 17 па 19 жніўня ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец) адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат. Духоўныя практыкаванні правялі сёстры з супольнасці св. Кацярыны.

Рэкалекцыі мелі назву “Перамяненне майго сэрца ў святле Перамянення Пана”.

На працягу гэтых дзён дзяўчаты маглі глыбей зазірнуць у сваё сэрца праз разважанне над Божым словам, асабістую сустрэчу з Езусам на адарацыі, а таксама перамяняць сваё жыццё ў святле Эўхарыстыі.

У цяжкія хвіліны для нашай Айчыны ўдзельніцы аддавалі кожнага беларуса пад апеку Маці Божай праз малітву Ружанца і прасілі Божай міласэрнасці для краіны.

С. Дарота