16 жніўня пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне адбыўся пікнік для дзяцей і моладзі.
Сустрэча прайшла з нагоды адпустовай урачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую парафія адзначала днём раней.
У дзяцей і моладзі быў час, каб пабыць разам пры парафіі. Яны супольна ўдзельнічалі ў розных забавах, смажылі кілбаскі. Акрамя таго, яны разам памаліліся ў інтэнцыі нашай краіны, просячы добрага Бога, каб у нашым грамадстве запанавалі мір і еднасць.
Кс. Юрый Марціновіч