Skip to main content

Mалітва на распачацце навучальнага і катэхетычнага года адбылася ў гродзенскай парафіі Святога Духа

alszanka szkola 56 верасня, у першую нядзелю восені, як і кожны год, у парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) благаслаўляліся школьныя прылады. У гэты дзень у парафію прыбыў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Іерарх узначаліў святую Імшу, памаліўшыся разам са шматлікімі дзецьмі і іх бацькамі ў інтэнцыі ўсіх, хто распачынае новы навучальны і катэхетычны год.

“Наша жыццё складаецца з двух крылаў, адно з іх – гэта веды зямныя, якія і трэба атрымліваць у школе, а другое – веды духоўныя, якія дае вера і Касцёл”, – адзначыў біскуп у гаміліі, заахвоціўшы дзяцей прыходзіць на ўрокі катэхезы.

У другой палове дня святары парафіі, сёстры законныя і моладзь арганізавалі для маленькіх вернікаў гульні і танцы, каб тыя маглі з добрым настроем увайсці ў новы навучальны год.

Наталля Лазоўская

Фота: Кацярына Русілевіч, Наталля Лазоўская