16 верасня ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі.
Сем дароў Духа Святога атрымалі падчас святой Імшы 20 маладых вернікаў. Кандыдаты рыхтаваліся да прыняцця сакрамэнту хрысціянскай сталасці на працягу двух гадоў.
Звяртаючыся да іх, біскуп заахвоціў заўсёды ставіць у цэнтр свайго жыцця Асобу Езуса Хрыста і, нягледзячы ні на што, трымацца Яго і быць гатовымі адважна штодня жыць Ягоным словам і бараніць Яго.
На заканчэнне моладзь падзякавала біскупу за ўдзелены сакрамэнт і магчымасць супольнай малітвы. Словы падзякі маладыя вернікі выказалі таксама сваім святарам, якія дапамагалі добра падрыхтавацца да гэтай урачыстасці.
А. Віталій Слука SP
Фота: Андрэй Арціш