Skip to main content

Моладзь лідскай Фары падзякавала Богу за адпачынак і папрасіла благаслаўлення на навучальны год

59lOEALMXbY29 жніўня для моладзі лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) адбылася традыцыйная святая Імша на заканчэнне лета, падчас якой кс. Раман Вайцяховіч асабліва маліўся аб Божым благаслаўленні для школьнікаў і студэнтаў на новы навучальны год.

У гаміліі святар звярнуўся да словаў з рэфрэну псальму: “Божа, Цябе прагне душа мая”. Ксёндз Раман адзначыў, што маладыя людзі знаходзяцца тут, таму што яны па-сапраўднаму патрабуюць Бога ў сваім жыцці, для іх важна распачаць вучобу ад сустрэчы з Жывым Богам.

Падчас Імшы адбылася працэсія з дарамі, а на заканчэнне – малітва за Айчыну.

Пасля Эўхарыстыі моладзь удзельнічала ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Прысутныя дзякавалі ў цішыні за час канікул і адпачынку, прасілі аб благаслаўленні і неабходных дарах на новы навучальны год, а таксама даручалі Богу асабістыя праблемы і просьбы.

Яна Чайко

Фота: Дзіяна Бранчэль