З 28 ліпеня па 3 жніўня моладзі парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец) арганізавала супольны адпачынак.
Гэтыя некалькі дзён маладыя парафіяне разам са сваім душпастырам кс. Аляксандрам Фядотавым SCJ i сястрой законнай Даротай правялі ў вёсцы Горшавiчы ў Астравецкім раёне.
Моладзь разам вучылася любіць Бога, а таксама іншага чалавека. Быў час на будаванне супольнасці, заснаванай на ўзаемнай павазе.
На ўлонні прыроды сабраныя разважалі над Божым словам і тым, што Пан хоча праз яго сказаць чалавеку.
У межах адпачынку маладыя людзі наведалі Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе, дзе маглі даручыць Апякунцы Беларусі свае інтэнцыі і просьбы.
Таксама яны наведалі касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах, які называюць беларускім Нотр-Дамам.
Кс. Юрый Марціновіч