14 верасня стаў асаблівым днём для лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара): акрамя таго, што адзначалася парафіяльная ўрачыстасць, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў групе моладзі сакрамэнт канфірмацыі.
На пачатку святой Імшы маладыя людзі звярнуліся да біскупа з просьбай аб удзяленні ім сакрамэнту, каб яны маглі стаць новымі цаглінкамі ў будове Касцёла на Беларусі.
Пробашч парафіі ксёндз канонік Уладзімір Гуляй прывітаў святароў і ўсіх прысутных і запэўніў іерарха ў годнай падрыхтоўцы кандыдатаў да прыняцця сакрамэнту хрысціянскай сталасці.
У гаміліі біскуп пажадаў моладзі рэалізоўваць свае планы і мроі і адзначыў, што сакрамэнт канфірмацыі – гэта моц з вышыняў, якая вельмі патрэбная моладзі на яе шляху дарослага жыцця.
Напрыканцы Імшы маладыя людзі выказалі словы падзякі святарам і сёстрам законным. Пробашч падзякаваў бацькам за выхаванне дзяцей у веры, а таксама звярнуў увагу, што мы жывём у свеце, які не спрыяе хрысціянскім каштоўнасцям, і што свабода – гэта вялікая адказнасць за сябе, Бацькаўшчыну і сям’ю. “Сапраўдная свабода ў тым, каб верыць у Бога і давяраць Яму, а для гэтага нам патрэбныя дары Духа Святога”, – сказаў святар.
Біскуп Станеўскі яшчэ раз падзякаваў бацькам і павіншаваў маладых вернікаў, нагадаўшы, што яны ўсё могуць, але павінны памятаць пра Божыя запаведзі, любоў Бога, павагу да сваіх бацькоў і паслухмянасць ім.
Удзяліўшы благаслаўленне прысутным, іерарх благаславіў крыжы і Святое Пісанне і падараваў іх кожнаму, хто ў гэты дзень адкрыўся на Духа Святога ў сакрамэнце хрысціянскай сталасці.
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Яна Чайко
Фота: Артур Станулевіч