Skip to main content

ВДС - Гродзенская дыяцэзія

Рэкалекцыі на пачатак навучальнага года прайшлі ў гродзенскай семінарыі

rek wds 30Духоўныя практыкаванні праводзіў айцец Аляксандр Жарнасек МІС, які нясе служэнне ў Росіцы. На працягу трох дзён разам са святаром семінарысты разважалі над шэрагам тэм: што значыць быць чалавекам, як стаць сапраўдным мужчынам, якіх адносінаў чакае ад нас Пан, хто такі Дух Святы і якую ролю Ён адыгрывае ў духоўным жыцці хрысціяніна.

У гродзенскай семінарыі перад распачаццем навучальнага года памаліліся за яе заснавальніка арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

wds 42 верасня студэнты вярнуліся пасля летняга адпачынку ў сцены Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, каб распачаць новы навучальны год. Для семінарыі гэта ўжо 31-ы навучальны год.

Чарговыя тры кандыдаты з Гродзенскай дыяцэзіі прыняты на першы год навучання ў семінарыю. Усяго шэсць

2020 08 10 examen 00810 жніўня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся другі тур уступнага экзамену для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і Пінску.

Tры кандыдаты з Гродзенскай дыяцэзіі прыняты на першы год навучання ў семінарыю

2020 07 20 I Kurs 2320 ліпеня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся першы тур уступнага экзамену для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і Пінску.

Рэкалекцыі перад прэзбітэрскім пасвячэннем праходзяць у Гродне

swiecenia 421 чэрвеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пачаліся рэкалекцыі перад прэзбітэрскім пасвячэннем. У іх удзельнічаюць трое дыяканаў, выпускнікі нашай семінарыі, якія прымуць пасвячэнне.

Дзень засяроджання прайшоў у семінарыі ў Гродне

wds malitwa 43 мая, у Нядзелю Добрага Пастыра, супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне перажывала дзень засяроджання. Яго праводзіў духоўны айцец семінарыстаў ксёндз Ян Сарэла.

Малітва семінарыстаў у інтэнцыі спынення пандэміі: з верай і надзеяй

wds ruzanec 4Сёння свет перажывае вельмі сумныя часы, якія звязаны з распаўсюджваннем інфекцыі СOVID-19. У сувязі з гэтым ва ўсім свеце арганізоўваюцца малітвы, праводзяцца набажэнствы ў інтэнцыі спынення пандэміі.

Дзень засяроджання адбыўся ў гродзенскай семінарыі ва ўрачыстасць Звеставання Пана

wds valahovicz 2925 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне перажыла дзень засяроджання. Гэта магчымасць для кожнага семінарыста зрабіць для сябе “рахунак сумлення” адносна таго, як ён выкарыстаў дадзены Богам час на здабыванне ведаў і іншых духоўных каштоўнасцей.

Малітва аб спыненні эпідэміі каранавірусу прайшла ў капліцы семінарыі: кіравацца верай і з надзеяй прасіць Бога

karanawirus malitwa 622 сакавіка Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі цэлебраваў св. Імшу за лекараў і тых, хто змагаецца з распаўсюджваннем каранавірусу ў свеце. Эўхарыстыя адбылася ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

У гродзенскай семінарыі павіншавалі жанчын

8 sakavika 29 сакавіка семінарыйная сям’я ў Гродне з нагоды мінулага Міжнароднага жаночага дня сабралася на супольнай Эўхарыстыі, каб успомніць у малітвах жанчын, якія сваёй адданай працай у сценах семінарыі далучаюцца да важнай справы фарміравання асобы святара.

Адзін лектар і два кандыдаты да пасвячэнняў: семінарыстам былі ўдзелены паслугі

wds lekt 8Сутнасць фармацыі да святарства заключаецца ў пастаянным “знаходжанні ў шляху”. На гэтым шляху ёсць некалькі этапаў. Кожны з іх – гэта глыбокі вопыт навучэнца семінарыі, паколькі набліжае яго да святарства. Менавіта такі вопыт перажылі некалькі семінарыстаў 1 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

“Лепшае маўчанне – маленне, лепшае маленне – пакаянне”. Велікапосныя рэкалекцыі адбыліся ў гродзенскай семінарыі

wds rek 526 лютага ў Каталіцкім Касцёле распачаўся новы літургічны перыяд – Вялікі пост. Гэта час асаблівага засяроджання над жыццём; час пакаяння і навяртання. Традыцыйна ў кожнай парафіі ладзяцца велікапосныя рэкалекцыі, якія дапамагаюць вернікам глыбей пазнаць сутнасць гэтага перыяду і пакаяння, а таксама падрыхтаваць душу да перажывання Пасхальнага Трыдууму.

26-ю гадавіну асвячэння алтара ў семінарыйнай капліцы адзначылі ў Гродне

altar wds 1314 лютага, у свята святых Кіріла і Мятода, апекуноў Еўропы, супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне раніцай сабралася ў семінарыйнай капліцы на святой Імшы падзякі ў 26-ю гадавіну асвячэння алтара.

Над штодзённым служэннем разважалі падчас Дня кансэкраванага жыцця ў Гродне

manastwa 48У межах агульнабеларускага Дня кансэкраванага жыцця, які 10 лютага адзначылі ў Гродне, законнікі і законніцы з усёй краіны разам маліліся і разважалі над надзённымі заданнямі свайго служэння.