13 верасня падчас святой Імшы ў семінарыйнай капліцы студэнт 5 курса Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне Андрэй Юхнік прыняў паслугу акалітату.
Паслугу ўдзяліў семінарысту Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.
Іерарх у гаміліі падкрэсліў, што ў гэтай паслузе Езус не толькі дазваляе дакранацца да Сябе, але і дакранаецца да самога акаліта — надзвычайнага распарадчыка Святой Камуніі.
„Гэта яшчэ адзін крок, чарговы крок на тваёй дарозе да святарства”, – сказаў біскуп, віншуючы новага акаліта.
Адметна, што гэтая падзея адбылася ў дзень нараджэння семінарыста. Павіншаваць Андрэя Юхніка з асабістым святам і прыняццем акалітату прыйшлі таксама ягоныя сябры.
Арцём Кір'янаў
Фота: Павел Леановіч