Skip to main content

Над сваім пакліканнем разважалі святары падчас рэкалекцый у Гродне

rekalekcyi 21 42З 24 па 26 жніўня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для святароў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.

У духоўных практыкаваннях удзельнічалі больш за 30 святароў, а таксама біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.

Сёлетнія рэкалекцыі праводзіў кс. прэлат Юрый Стэцкевіч, які паходзіць з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі, а зараз служыць у Расіі як пробашч парафіі св. Адальберта ў Калініградзе.

Тэмай рэкалекцый сталі словы з Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў: “Паглядзіце, браты, на пакліканне вашае” (1Кар 1, 26). Рэкалекцыяніст прапанаваў святарам прыгледзецца ў час духоўных практыкаванняў да свайго паклікання, а таксама яшчэ раз усвядоміць, да чаго іх паклікаў Езус Хрыстус, Найвышэйшы Святар.

У праграме кожнага дня цэнтральнай падзеяй была святая Імша. Таксама праграма ўключала адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, малітву Літургіі гадзінаў, канферэнцыі і братэрскія сустрэчы. 

Кс. Юрый Марціновіч